Іван Восіпавіч Ахрэмчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Дата нараджэння: 16 снежня 1903(1903-12-16)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 сакавіка 1971(1971-03-09) (67 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяFlag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic.svg Беларуская ССР
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: партрэт, тэматычная карціна
Вучоба:
Стыль: рэалізм
Уплыў на: Анатоль Бараноўскі, Уладзімір Кухараў
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іван Восіпавіч Ахрэмчык (3 (16) снежня 1903, Мінск — 9 сакавіка 1971, Мінск) — беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР (1949), прафесар (1964)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930)[2], яго выкладчыкамі былі Абрам Архіпаў, Канстанцін Істомін, Аляксандр Шаўчэнка[ru]. З 1931 года на педагагічнай працы: выкладаў у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме (1931 — 1941), Мінскім мастацкім вучылішчы (1948 — 1952), Беларускім політэхнічным інстытуце (1953 — 1963), Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1963 — 1967) на пасадзе загадчыка кафедры жывапісу[2]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.[2][3]

Упершыню ўдзельнічаў у 1-й Мінскай мастацкай выстаўцы у 1921 г. («Эцюд», «Аўтапартрэт»). На II Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1927 г. экспанаваліся два мужчынскіх партрэта, карціны «У чайнай», «Нацюрморт» і інш. У 1929 г., на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы, сярод іншых былі паказаны «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929), «Партрэт кампазітара М. Аладава» (1928), «Дзяўчынка». Амаль усе даваенныя карціны І. Ахрэмчыка не захаваліся.

Сябра Саюза мастакоў БССР з 1940 г.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых у беларускім жывапісе звярнуўся да тэмах сацыялістычнага будаўніцтва, станаўлення Савецкай улады[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў у выданні ЦК КПБ «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1943-44). Творчасці І. Ахрэмчыка, заснаванай на рэалістычных традыцыях, ўласціва глыбокае пранікненне ва ўнутраны свет сучасніка.[2][3].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Тэматычныя карціны
  • «Падпісанне маніфеста аб стварэнні БССР» (1929)[4], першая прэмія на III Усебеларускай мастацкай выстаўцы
  • «I з'езд РСДРП» (1930), дыпломная работа
  • «Торф для Асінбуда» (1931)[4]
  • «II з'езд РСДРП» (1934), эскіз карціны
  • «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1934-1935, захоўваецца ў Нацыянальным Мастацкім музеі Беларусі)[4]
  • «Гідраторф» (1937)[4]
  • «Гідраторф Асінбуд» (1937)[4]
  • «Арганізацыя Савецкай улады ў Гомелі» (1939—1940, не захавалася)[4]
  • «Твар ворага» (1942)[4]
  • «Пасяджэнне ЦК КП(б)Б 3 ліпеня 1941» (1944)[4]
  • «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958)[4][5]
Партрэты
Пейзажы
  • «Над ракой» (1935)
  • «Сонечны дзень» (1952)[4]
  • «Каля сажалкі. Паланга» (1957)[4]
  • «Бэз квітнее» (1958)[4]
  • «Раніцай» (1963)[4]
  • «Квітнеючая вясна» (1963)[4]
  • «Летні пейзаж» (1965)[4]
  • «З акна майстэрні» (1971)[4]
Манументальны жывапіс
  • 2 пано для Усебеларускай выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці (1930)[4]
  • дэкаратыўны фрыз «Свята беларускага народа» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве (1939)[4]
  • пано ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы з замежнымі краінамі (1955)
  • плафон у Тэатры юнага гледача ў Мінску (1955, у сааўт. з Ісакам Давідовічам).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ахремчик Иван Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Ахремчик Иван Осипович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 35. — 737 с..
  3. 3,0 3,1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. А — Беліца/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова. — Мн.:БелЭн, 1993. — 494 с, ISBN 5-85700-074-2. — C. 236.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 4,13 4,14 4,15 4,16 4,17 4,18 4,19 4,20 4,21 4,22 4,23 4,24 4,25 4,26 4,27 4,28 4,29 4,30 БЭ у 18 т. Т. 2. — С. 160.
  5. І. Ахрэмчык. «Абаронцы Брэсцкай крэпасці»
  6. Художники народов СССР. Библиографический словарь. Т.1. ААВИК — Бойко. М.: «Искусство», 1970. — с.241.
  7. І. Ахрэмчык. «Францыск Скарына»
  8. Мемарыяльная дошка Івану Ахрэмчыку на будынку у Мінску па вул. Ульянаўская, 29

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аладова Е. В. И. О. Ахремчик. — М., 1960.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2.:Аршыца — Беларусцы. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭН, 1996. — 480 с. ISBN 985-11-0061-7 — С. 160.
  • Ваданосава Ф. Майстар партрэта Іван Ахрэмчык / Ф. Ваданосава // Роднае слова. — 1993. — № 12. — с. 32.
  • Тараканава М. Партрэтны жывапіс Івана Ахрэмчыка: Карціна «Якуб Колас і Янка Купала» / М. Тараканава // Роднае слова. — 2003. — № 12. — с. 68-69.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]