Канстанцін фон Ноц
Канстанцін фон Ноц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Konstantin von Notz | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 студзеня 1971[1][2] (52 гады) |
||||||
Бацька | Friedhelm von Notz[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||||||
Сайт | von-notz.de (ням.) | ||||||
![]() |
Канстанцін фон Ноц (ням.: Konstantin von Notz, нар. 21 студзеня 1971, Мёльн, Шлезвіг-Гольштэйн, ФРГ) — нямецкі юрыст і палітык. Дэпутат Бундэстагу з 2009 года ад партыі «Саюз 90/Зялёныя».
Ранняе жыццё і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з двух сыноў нямецкага юрыста Фрыдхельма фон Ноца(ням.) бел., Канстанцін вырас у Гамбургу і Франкфурце-на-Майне. Ён вывучаў права ў Гейдэльбергскім універсітэце з 1993 па 1998 год.
Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Фон Ноц стаў дэпутатам Бундэстагу па выніках парламенцкіх выбараў у Германіі 2009 года. У свой першы заканадаўчы тэрмін з 2009 па 2013 год працаваў у Камітэце ўнутраных спраў і быў прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы па ўнутраных справах і лічбавай палітыцы.
Пасля парламенцкіх выбараў у Германіі 2013 года быў прызначаны віцэ-старшынёй сваёй парламенцкай групы пад кіраўніцтвам сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Хофрайтэра(ням.) бел.. У гэтай якасці выконваў функцыі каардынатара заканадаўчых ініцыятыў групы па ўнутраных і прававых пытаннях, а таксама прэс-сакратара па лічбавай палітыцы. Ён таксама ўзначальваў парламенцкую групу партыі «Саюз 90/Зялёныя» ў парламенцкім камітэце, які расследуе шпіёнскі скандал з АНБ(ням.) бел., і камітэце па лічбавым парадку дня(ням.) бел.[4].
З 2018 года з’яўляецца членам Парламенцкага кантрольнага органа(ням.) бел., які ажыццяўляе нагляд за спецслужбамі Германіі: Федэральнай разведвальнай службай, Федэральнай службай абароны канстытуцыі Германіі і Службай ваеннай контрвыведкі(укр.) бел.. Ён таксама далучыўся да Камітэта па выбарах суддзяў, які адказвае за прызначэнне Федэральнага канстытуцыйнага суду Германіі(укр.) бел..
У дадатак да даручэнняў камітэтаў фон Ноц з 2009 года займае пасаду намесніка старшыні парламенцкай групы дружбы па сувязях з краінамі Балтыі.
Пад эгідай праграмы хроснага бацькоўства над актывістамі за правы чалавека фон Ноц з 2013 года павышае дасведчанасць аб працы кубінскага дысідэнта Антоніа Радзілеса(чэшск.) бел.[5]. 16 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Леанідам Судаленкам, беларускім праваабаронцам і палітычным зняволеным[6].
Іншыя віды дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
- Член Стратэгічнай кансультацыйнай рады фонду «Stiftung Datenschutz(ням.) бел.»[7]
- Член Асамблеі сябраў Фонду Генрыха Бёля(укр.) бел. (з 2009 года)
- Член апякунскага савета недзяржаўнай арганізацыі «Liquid Democracy» (з 2009 года)
- Член апякунскага савета Фонду Ота фон Бісмарка(ням.) бел.[8]
- Член міжнароднай недзяржаўнай арганізацыі «Transparency International(польск.) бел.»
- Член Кансультатыўнага савета па канфідэнцыяльнасці даных «Deutsche Telekom» (2009—2013 гады)
- Старшыня Кансультатыўнага савета Форуму грамадскай бяспекі будучыні (2009—2013 гады)
Зноскі
- ↑ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- ↑ Konstantin von Notz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124665764 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 снежня 2014.
- ↑ Dr. Konstantin von Notz, Bündnis 90/Die Grünen, Бундэстаг, (ням.)
- ↑ Einsatz für einen inhaftierten kubanischen Blogger Бундэстаг, August 13, 2013.
- ↑ Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova (англ.) . Libereco — Partnership for Human Rights (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
- ↑ Advisory Board Stiftung Datenschutz(ням.) бел..
- ↑ Board of Trustees . Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- von-notz.de — афіцыйны сайт Канстанцін фон Ноц
- Старонка Канстанціна фон Ноца на сайце Бундэстагу