Канстытуцыйны рэферэндум у Іраку (2005)
Канстытуцыйны рэферэндум у Іраку | |
---|---|
Назва |
ісп.: ¿Aprueba el Proyecto Constitucional? катал.: Aprova el Projecte Constitucional? |
Краіна | |
Юрысдыкцыя распаўсюджваецца на | Ірак |
Папярэдні ў спісе | 1921 Iraqi monarchy referendum[d] |
Дата | 15 кастрычніка 2005 |
Eligible voters | 15 568 702 |
Ballots cast | 10 053 380 |
Total valid votes | 9 852 290 |
Number of negative votes | 2 109 374 |
Number of support votes | 7 742 916 |
Канстытуцыйны рэферэндум у Іраку прайшоў 15 кастрычніка 2005 года, на якім большая частка выбаршчыкаў падтрымала распрацаваны ўладамі праект новай канстытуцыі краіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі. Узяўшы ўсю краіну, замежныя войскі прыступілі да яе палітычнай перабудовы па заходнім узоры, правёўшы дэмакратызацыю і лібералізацыю Ірака. Паступова фармаваліся новы ўлады краіны, першапачаткова прадстаўленыя спачатку ЧУІ, а пасля ПУІ. Перад апошнім ўстала задача стварэння новай канстытуцыі.
Правядзенне
[правіць | правіць зыходнік]Галасаванне прайшло ва ўмовах узмоцненай бяспекі. Першапачаткова іракскія кіраўнікі спадзяваліся, што вынікі галасавання будуць апублікаваны да 19 кастрычніка. Аднак 17 кастрычніка афіцыйныя асобы, адказныя за рэферэндум, абвясцілі, што пытанні, якія тычацца прыходу выбаршчыкаў у некаторых правінцыях, патрабуюць праверкі галасавання, што затрымлівае абнародаванне канчатковых звестак. Затрымцы таксама спрыяла пясчаная бура ў Цэнтральным Іраку. Хоць суніцкі палітык Салех аль-Мутлак заявіў аб фальсіфікацыях, назіральнікі з ААН канстанціравалі парадак у правядзенні працэдуры галасавання. 25 кастрычніка службовыя асобы выбарчай камісіі апублікавалі канчатковыя вынікі, якія сведчаць аб зацвярджэнні канстытуцыі. У цэлым праект асноўнага закона падтрымалі 79 % выбаршчыкаў, супраць — 21 %. З 18 правінцый толькі ў двух пераважалі галасы «супраць» (больш за дзве траціны). Яўка на рэферэндуме склала 63 %, як заяўлялі прадстаўнікі камісіі. Пасля зацвярджэння канстытуцыі выбары пастаяннага ўрада павінны быць праведзены не пазней за 15 снежня, а новы ўрад ўступіць у пасаду не пазней за 31 снежня. Калі б канстытуцыя была адхілена, парламент быў б распушчаны, і абраны Новы пераходны ўрад, каб паспрабаваць напісаць іншую пастаянную канстытуцыю. Падчас рэферэндума затрыманым па меркаваннях бяспекі была прадастаўлена магчымасць прагаласаваць. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі Блізкага Усходу, калі затрыманым было дазволена галасаваць.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Iraq’s Sunnis Register to Vote in Droves (The Washington Post, 8 September 2005)
- UN condemns Iraq charter change (BBC News, 4 October 2005)
- Iraqis vote on new constitution; few attacks Reuters October 15, 2005
- The Iraqi Constitution: What Would Approval Really Mean? Архівавана 12 лютага 2014. JURIST
- Iraq Charter Seems Assured of Approval Associated Press October 16, 2005
- Iraq result delay over fraud fear BBC October 17, 2005
- Draft Constitution Adopted by Iraqi Voters Associated Press October 25, 2005
- Soldier’s firsthand photo essay of Baghdad’s Referendum Vote on October 15th by Matthew Vea
- Iraq’s Constitutional Process II: An Opportunity Lost U.S. Institute of Peace Special Report, December 2005