Выбарчы ўчастак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выбарчы ўчастак — тэрытарыяльная адзінка, якая ўтвараецца ў перыяд выбараў і рэферэндумаў для правядзення галасавання і падліку галасоў. Выбарчымі ўчасткамі таксама памылкова называюць памяшканні для галасавання (пункты галасавання).

На тэрыторыі выбарчых участкаў дзейнічаюць участковыя выбарчыя камісіі і складаюцца спісы выбаршчыкаў, якія валодаюць актыўным выбарчым правам на адпаведнай тэрыторыі.

Межы выбарчага ўчастка не павінны перасякаць межы больш буйной тэрытарыяльнай адзінкі — выбарчай акругі.

Выбарчае заканадаўства дапускае ўтварэнне выбарчых участкаў:

  • за межамі тэрыторыі краіны — кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў;
  • у месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў, удзельнiкаў рэферэндуму (бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку, месцах утрымання пад вартай падазраваных і абвінавачаных і іншых месцах часовага знаходжання) — кіраўніком мясцовай адміністрацыі па ўзгадненні з вышэйстаячай камісіяй;
  • у цяжкадаступных і аддаленых мясцовасцях — вышэйстаячай камісіяй па ўзгадненні з кіраўніком размешчанага там аб’екта;
  • на судах, якія знаходзяцца ў дзень галасавання ў плаванні — вышэйстаячай камісіяй па ўзгадненні з суднаўладальнікам або капітанам судна;
  • на палярных станцыях — вышэйстаячай камісіяй па ўзгадненні з начальнікам палярнай станцыі;
  • у воінскіх частках — камандзірамі вайсковых частак.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]