Канстытуцыйны суд Аўстрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Канстытуцыйны суд Аўстрыі
ням.: Verfassungsgerichtshof
Герб ці эмблема.
Від канстытуцыйны суд
Юрысдыкцыя Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Дата заснавання 1920 год
Склад суддзі нрызначаюцца на пасаду прэзідэнтам па прапанове Федэральнага ўрада, Нацыянальнага савета і Бундэсрата
Тэрмін службы да дасягнення ўзроста ў 70 гадоў
Членаў 14 і 6 запасных
Кіраўніцтва
Старшыня Герхард Хольцінгер(ням.) бел.
Уступіў на пасаду 1 мая 2008 года
Зала пасяджэнняў
Boehmische Hofkanzlei Vienna April 2007 003.jpg
Будынак Канстытуцыйнага суда Аўстрыі (1946—2012), былая Багемская гофканцылярыя
Месцазнаходжанне Вена
Сайт
http://www.vfgh.gv.at (ням.) 
Месцазнаходжанне Канстытуцыйнага суда — Вена - Унутраны горад — былы будынак аўстрыйскага гандлёва-прамысловага банка Ротшыльдаў(руск.) бел. "Creditanstalt"

Канстытуцыйны суд Аўстрыі (ням.: Verfassungsgerichtshof, VfGH) — першы ў свеце (1920) асобны ад астатняй часткі сістэмы правасуддзя канстытуцыйны суд, функцыя якога — вырашаць пытанне аб адпаведнасці заканадаўчых актаў канстытуцыі краіны і, у выпадку неадпаведнасці, аб'яўляць акты несапраўднымі (гэта значыць фактычна заканадаўчую кампетэнцыю). З 1803 года такія рашэнні прымае Вярхоўны суд ЗША, аднак Канстытуцыйны суд Аўстрыі з'яўляецца першым органам, спецыяльна створаным для гэтай мэты. Канстытуцыйны суд мае таксама паўнамоцтвы разгляду некаторых спрэчак паміж дзяржаўнымі органамі і вынясення імпічменту вышэйшым службовым асобам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя канстытуцыйнага суда належыць аўстрыйскаму юрысту Гансу Кельзену, стваральніку «чыстай тэорыі права» (Reine Rechtslehre). Суд заснаваны ў 1920 годзе, праз два гады пасля распаду Аўстра-Венгрыі і заснавання Аўстрыйскай рэспублікі.

Пасля перавароту Дольфуса ў 1934 годзе (аўстрафашызм) дзейнасць Канстытуцыйнага суда, як і самой Канстытуцыі Аўстрыі, была прыпыненая; затым наступілі гады аншлюсу. З 1945 года Канстытуцыйны суд адноўлены. У 1953 годзе прыняты закон аб Канстытуцыйным судзе.

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Канстытуцыі Аўстрыі (ст. 137) Канстытуцыйны суд «разглядае ўсе маёмасна-прававыя патрабаванні, што прад'яўляюцца да Федэрацыі, землям, раёнам, абшчынам і саюзам абшчын, якія не падлягаюць ні вырашэнню ў звычайным судовым парадку, ні выкананню шляхам прыняцця рашэння органам кіравання». Ён вырашае спрэчкі паміж судамі, паміж землямі, зямлёй і Федэрацыяй (ст. 138). Ён «разглядае справы аб супрацьзаконнасці пастаноў органаў Федэрацыі або зямель па прадстаўленні суда, а ў выпадку, калі такая пастанова падлягае прымяненню пры разглядзе прававой спрэчкі Канстытуцыйным судом, — па ініцыятыве суда ў сілу ўскладзеных на яго абавязкаў» (с. 139). «Рашэнне Канстытуцыйнага суда, якім пастанова адмяняецца як супрацьзаконная, абавязвае вышэйшыя кампетэнтныя органы Федэрацыі або зямлі неадкладна апублікаваць паведамленне аб адмене... рашэнне аб адмене ўступае ў сілу з дня апублікавання» (там жа). Суд разглядае справы аб антыканстытуцыйнасці законаў Федэрацыі або зямель (ст. 140); аналагічна «рашэнне Канстытуцыйнага суда, якім закон адмяняецца як антыканстытуцыйны, абавязвае Федэральнага канцлера ці губернатара адпаведнай зямлі неадкладна апублікаваць паведамленне аб адмене». Рашэнні КС аб неканстытуцыйнасці «абавязковыя для ўсіх судоў і органаў кіравання». Суд «разглядае справы аб проціпраўнасці дзяржаўных дагавораў» (арт. 140а), аб апратэставанні выбараў, аб пазбаўленні дэпутата Еўрапарламента мандата па хадайніцтве (ст. 141). КС разглядае справы «ў сувязі з абвінавачваннямі, якія цягнуць прадугледжаную Канстытуцыяй адказнасць вярхоўных органаў Федэрацыі і зямель за дапушчаныя імі ў ходзе іх афіцыйнай дзейнасці вінаватыя правапарушэнні», уключаючы федэральнага прэзідэнта, членаў урада, дэпутатаў, губернатараў зямель, органаў улады сталічнага горада Вены (ст. 142). Калі Канстытуцыйны суд выносіць рашэнне аб асуджэнні, то гэтым рашэннем асоба вызваляецца ад пасады (там жа). КС разглядае скаргі на рашэнні органаў кіравання і справы аб парушэнні нормаў міжнароднага права (с. 144-145). Канстытуцыйны суд можа аказаць значны ўплыў на палітычную сістэму. Пачынаючы з 1995 года, Еўрапейскі суд можа адмяніць рашэнні аўстрыйскага ва ўсіх пытаннях, якія вызначаны ў законах Еўрапейскага Саюза. Аўстрыя таксама выконвае рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека, паколькі Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека з'яўляецца часткай канстытуцыі Аўстрыі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Суд складаецца з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта, 12 суддзяў і 6 запасных членаў (Ersatzmitglieder), якія не ўваходзяць у асноўны склад. Членаў Канстытуцыйнага суда прызначае Прэзідэнт Аўстрыі па прадстаўленні органаў улады:

  • прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, шэсць суддзяў і тры запасных члена — па прадстаўленні Федэральнага ўрада;
  • тры суддзі і два запасных члена — па прадстаўленні Нацыянальнага савета;
  • тры суддзі і адзін запасны член — па прадстаўленні Бундэсрата.

Члены Канстытуцыйнага суда павінны мець юрыдычную адукацыю і не менш за 10 гадоў адпрацаваць па прафесіі. Канстытуцыйны суд працуе не пастаянна, а праводзіць сесіі, у сярэднім па 4 сесіі ў год, якія доўжацца 3 тыдні: у сакавіку, чэрвені, кастрычніку і снежні. Таму члены Канстытуцыйнага суда ў перапынках паміж сесіямі могуць займацца ранейшай дзейнасцю на асноўным месцы працы[1]. Адзіная ўмова — падчас членства ў Судзе яны не маюць права займацца палітычнай дзейнасцю.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1919 — Карл Грабмайр
  • 1919-1930 — Паўль фон Фітарэлі
  • 1930-1934; 19451946 — Эрнст Дурых
  • 1946-1955 — Людвіг Адамовіч-старэйшы
  • 1956-1957 — Густаў Цыгойнер
  • 1958-1977 — Вальтэр Антаніёлі
  • 1977-1983 — Эрвін Меліхар
  • 1984-2002 — Людвіг Адамовіч-малодшы
  • 2002-2008 — Карл Карынэк
  • 2008 — Герхарт Хольцынгер

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт

Шаблон:Вышэйшыя суды Аўстрыі