Капліца-пахавальня Сволькеняў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Капліца-пахавальня Сволкеняў)
Славутасць | |
Капліца-пахавальня Сволькеняў | |
---|---|
54°56′46″ пн. ш. 26°08′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Капліца-пахавальня Сволькеняў — капліца, размешчаная ў лесе, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Клюшчаны Астравецкага раёна, у былым сядзібна-паркавым комплексе Шайкуны. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю як пахавальня роду Сволькеняў.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і аконным праёмамі. Бакавыя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі з гатычнымі пераплётамі. 3 тыльнага боку далучана прамавугольная апсіда-пахавальня.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца-пахавальня Сволькеняў на сайце Глобус Беларусі (руск.)