Перайсці да зместу

Капліца могілкавая (Ашмяны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца могілкавая
54°25′39″ пн. ш. 25°56′04″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Капліца могілкавая  — каталіцкая капліца ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы ашмянскіх каталіцкіх могілак.

Першапачатковая капліца была пабудавана намаганнямі ашмянскага бурмістра Эльяша Высоцкага і дэкана кс. Казіміра Сайкоўскага пасля 1872 года з матэрыялаў ліквідаванага дамініканскага касцёла (на месцы ягога пасля была пабудавана праваслаўная царква). Могілкавая капліца была асвечана пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны. Пры савецкай уладзе капліца была закрыта і з часам ператварылася ў руіны.

Яе рэстаўрацыя пачалася ў маі 2004 года, адбудова капліцы зроблена пад кіраўніцтвам ашмянскага пробашча Яна Пузыны.

На могілках каля капліцы пахаваныя Эльяш Высоцкі і кс. Казімір Сайкоўскі.

Капліца ў стылі класіцызму ўяўляла сабой прамавугольны ў плане аб’ём, які складаўся з малітоўнай залы, амаль квадратнага прэзбітэрыя і дзвюх сакрыстый, перакрыты адзіным двухсхільным дахам. Галоўны фасад быў пазначаны чатырохкалонным порцікам[1].