Капліца на могілках (Гальшаны)
Выгляд
| Славутасць | |
| Капліца на могілках | |
|---|---|
| | |
| 54°14′50″ пн. ш. 26°00′06″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Матэрыял | бутавы камень |
Капліца на могілках — каталіцкая капліца на могілках, на паўднёвай ускраіне вёскі Гальшаны Ашмянскага раёна. Пастаўлена ў другой палове XIX стагоддзя з бутавага каменю. У паўзруйнаваным стане. Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з прамавугольнымі ўваходным і аконнымі праёмамі[1].
Магчыма, што капліца будавалася родам Барановічаў, бо злева ад уваходу ляжыць разбітая пліта «Groby familii Baranowiczów»[2].
Зноскі
- ↑ Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 83. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Валанцёрскі летнік «Гальшаны-2011».(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 83. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
