Капліца (Цвіраўшчына)
Выгляд
Капліца | |
Капліца | |
---|---|
54°09′35″ пн. ш. 26°22′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Цвіраўшчына |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль і руска-візантыйская архітэктура |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праваслаўная капліца ў в. Цвіраўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на захадзе ад вёскі, на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя — пачатку XX стагоддзя з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кампактны квадратны ў плане вежападобны аб’ём пад двухсхільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. У дэкоры фасадаў выкарыстана арганічнае спалучэнне ружовай неатынкаванай бутавай муроўкі сцен і жоўтай цаглянай вуглавых частак, арачных аконных праёмаў, паўцыркульных бровак, трохвугольных шчытоў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца (Цвіраўшчына)
- Капліца (Цвіраўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Капліца (Цвіраўшчына) на сайце Radzima.org