Перайсці да зместу

Капчагайскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капчагайскае вадасховішча
каз.: Қапшағай су қоймасы
Каардынаты: 43°49′00″ пн. ш. 77°29′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Казахстан, Алмацінская вобласць
Даўжыня 180 км
Шырыня 22 км
Плошча 1847 км²
Аб'ём 28,14 км³
Найбольшая глыбіня 40[1] м
Сярэдняя глыбіня 15[1] м
Упадаюць Ілі, Чылік, Турген, Ісык, Малая Алмацінка, Каскелен
Выцякаюць Ілі
Год напаўнення 1970
Капчагайскае вадасховішча (Казахстан)
Капчагайскае вадасховішча
Капчагайскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капчага́йскае[2] (каз.: Қапшағай су қоймасы) — вадасховішча ў Казахстане, у Алмацінскай вобласці, на рацэ Ілі.

Вадасховішча створана ў 1970 годзе ў выніку будаўніцтва Капчагайскай ГЭС. Плошча паверхні вадасховішча складае 1847 км², даўжыня 180 км, найбольшая шырыня 22 км. Найбольшая глыбіня дасягае 40[1] м, сярэдняя — каля 15[1] м. Аб’ём вады 28,14 км³. Ваганні узроўню вады да 2 м. У вадасховішча ўпадаюць рэкі Чылік, Турген, Ісык, Малая Алмацінка, Каскелен.

Выкарыстоўваецца ў мэтах энергетыкі, рэгулявання сцёку, арашэння і рыбагадоўлі.

Зноскі