Каракелонг
Каракелонг | |
---|---|
індан. Karakelong | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 846 км² |
Размяшчэнне | |
4°20′26″ пн. ш. 126°50′07″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Сулавесі |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каракелонг (індан.: Karakelong, Kurakelong) — найбуйнейшы востраў архіпелага Талаўд. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча — 846 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Каракелонг знаходзіцца на ўсходзе мора Сулавесі ў 344 км на паўночны ўсход ад Манада, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Паўночны Сулавесі. Месціцца на лініі субдукцыі (падняцця) тэктанічных пліт. Уяўляе сабою S-падобны ланцуг з некалькіх вулканаў. Даўжыня — амаль 70 км. Найбольшая шырыня — 22,11 км. Умоўна падзяляецца на паўночную і паўднёвую часткі. Ландшафт гарысты. Найвышэйшы пункт — 680 м.
Клімат трапічны пасатны. З канца кастрычніка да пачатку красавіка працягваецца сезон мусонаў, які можа суправаджацца разбуральнымі цыклонамі.
У лясах на востраве захаваліся рэдкія віды птушак, у тым ліку эндэмічныя папугаі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя даследчыкі лічаць Каракелонг адным з галоўных цэнтраў перасялення старажытных аўстранезійцаў на Сулавесі, Філіпіны і Мікранезію. Мясцовае насельніцтва размаўляе на мове аўстранезійскага паходжання, якая ў сваю чаргу падзяляецца на паўднёвы і паўночны дыялекты.
З другой паловы XVII ст. Каракелонг уваходзіў у склад галандскіх каланіяльных валоданняў. Ля вёскі Тараган захаваліся рэшткі ўмацаванняў і магільняў, якія, згодна паданням астравіцян, належалі вярхоўным правадырам архіпелага Талаўд. Яны працягвалі кіраваць нават пасля ўсталявання галандскай улады, пакуль у XIX ст. апошні вярхоўны правадыр не паўстаў супраць каланіяльнай адміністрацыі і не пацярпеў паражэнне.
У 1950 г. востраў далучаны да Інданезіі.
Каракелонг у сусветнай культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Востраў Каракелонг узгаданы ў рамане К. Чапека «Вайна з саламандрамі» (Válka s mloky, 1936).