Каралеўства Лівія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аб'яднанае каралеўства Лівія
المملكة الليبية

Flag of Cyrenaica.svg
 
Flag of the United Kingdom.svg
 
Flag of France.svg
1951 — 1969


Flag of Libya (1969–1972).svg
Flag of Libya (1951).svg Coat of arms of the Kingdom of Libya.svg
Сцяг Лівіі Герб Лівіі
LocationLibya.png
Сталіца Трыпалі, Бенгазі і Аль-Байда
Мова(ы) Арабская, берберскія
Рэлігія Іслам
Грашовая адзінка Лівійскі фунт
Плошча 1.759.530 км² (1954)
Насельніцтва 1.091.830 чал. (1954)
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Дынастыя Санусіты
Кароль
 - 19511969 Ідрыс I

Аб'яднанае каралеўства Лівія (араб.: المملكة الليبية) было ўтворана 24 снежня 1951 года і спыніла сваё існаванне 1 верасня 1969 года, калі ў выніку ваеннага перавароту манархія была зрынута і была абвешчана рэспубліка.

Канстытуцыя[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўства было спадчыннай канстытуцыйнай манархіяй. Кароль меў вярхоўную уладу. Парламент складаўся з дзвюх палат (Сената і Палаты прадстаўнікоў). Прэм'ер-міністр прызначаўся і адпраўляўся ў адстаўку каралём.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

21 лістапада 1949 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая ўстанаўлівала, што Лівія павінна атрымаць незалежнасць да 1 студзеня 1952 года. На наступных перамовах Лівію прадстаўляў Ідрыс. 24 снежня 1951 года Лівія абвясціла пра сваю незалежнасць, стаўшы першай арабскай дзяржавай, якая атрымалі незалежнасць па рашэнні ААН, і адной з першых незалежных афрыканскіх дзяржаў. Лівія была абвешчана канстытуцыйнай манархіяй, а Ідрыс стаў каралём.

У 1959 годзе ў Лівіі былі выяўлены значныя паклады нафты, і прыбыткі ад яе наступнай здабычы ператварылі Лівію з адной з найбяднейшых дзяржаў свету ў адну з самых багатых. Хоць нафта істотна змяніла фінансавае становішча краіны, прыбыткі ад яе здабычы канцэнтраваліся ў руках вузкага ўладнага пласта, што выклікала незадаволенасць у грамадстве.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тры правінцыі (1951—1963)[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыі да 1963 года
Правінцыя Сталіца Плошча км²[1]
Кірэнаіка Бенгазі 855,370
Фецан Себха 551,170
Трыпалітанія Трыпалі 353,000

Зноскі

Шаблон:Манархіі Блізкага Усходу