Сцяг Лівіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

Сцяг Лівіі — дзяржаўны сімвал Лівіі, ўяўляе сабою чырвона-чорна-зялёнае палотнішча з белым паўмесяцам і зоркай. Быў прыняты паўстанцамі Нацыянальнага Пераходнага Савета падчас грамадзянскай вайны. Супадае з былым каралеўскім сцягам.

Гістарычныя сцягі Лівіі[правіць | правіць зыходнік]

Сцягам незалежнага каралеўства Лівіі быў чырвона-чорна-зялёны сцяг з белым паўмесяцам і зоркай пасярэдзіне, але пасля рэвалюцыі 1969 года ён быў зменены на чырвона-бела-чорны. У 1971 годзе Лівія далучылася да Федэрацыі Арабскіх Рэспублік разам з Егіптам і Сірыяй, якая выкарыстоўвала падобны сцяг з выявай у цэнтры ястраба і назвай краіны. Калі Лівія выйшла са складу федэрацыі ў 1977, 11 лістапада быў прыняты чыста зялёны сцяг. Зялёны колер сцяга сімвалізаваў іслам, дзяржаўную рэлігію краіны, а таксама «зялёную рэвалюцыю» Муамара Кадафі. У свой час гэта быў адзіны ў свеце аднакаляровы дзяржаўны сцяг, без якіх-небудзь дадатковых дэталяў, малюнкаў, надпісаў і г. д.[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя рэгіянальныя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Libya Flag(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 8 снежня 2008.