Перайсці да зместу

Караль Біске

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Біске
Фатаграфія
Дата нараджэння 1863[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1928[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Рышард Біске
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Біске[4] (польск.: Karol Biske; 1863—1928) — польскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ўрокі малявання браў у гімназіі ў Адрыяна Глэмбоцкага[pl], а пазней вучыўся ў варшаўскім Класе малявання ў Войцеха Герсана і Аляксандра Камінскага[pl]. У 1883—1885 гадах вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Пасля вяртання ў Варшаву рабіў дрэварыты для «Tygodnik Ilustrowany», выкладаў маляванне ў гімназіях. У 1897 годзе адкрыў уласную школу жывапісу ў Варшаве.

Падчас 1-й сусветнай вайны, з 1914 года быў у бежанстве ў Мінску. Напэўна, у сакавіку 1916 года быў адным са стваральнікаў у Мінску Аддзела помнікаў пры Цэнтральным грамадзянскім камітэце[pl]. У 1918 годзе Аддзел фактычна замяніла Мінскае кола Таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны[pl], Караль Біске быў сярод членаў Управы Мінскага кола[5], а яго сын Рышард — сакратаром[6]. Аддзел і потым Мінскае кола займалася пошукам, фіксацыяй, ратаваннем і вывазам у Польшчу культурных каштоўнасцяў, як эвакуяваных расійскімі ўладамі пры адступленні з польскіх губерняў, так і мясцовых. Караль Біске зрабіў вялікую колькасць замалёвак помнікаў у Мінску і рэгіёне. У 1918 годзе, пасля заняцця Мінска Чырвонай Арміяй, Біске вярнуўся ў Варшаву. Узнагароджаны за гэту дзейнасць.

Магіла сям’і Біске, у тым ліку Караля, на могілках Старыя Павонзкі.

Пахаваны на Старых Павонзках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў дачку і двух сыноў, адзін з іх польскі рэжысёр Рышард Біске (1895—1938).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў пераважна пейзажы, у творах выяўляў чуласць да прыроды, пачуццё настрою і колеру.

Выстаўляў творы пераважна ў Таварыстве заахвочвання прыгожых мастацтваў[pl] у Варшаве, салоне Аляксандра Крывульта[pl] ў Варшаве і Таварыстве сяброў прыгожых мастацтваў у Познані (польск.: Towarzystwo Przyjaciół Sztuk Pięknych w Poznaniu).

Творы захоўваюцца, між іншым, у Нацыянальным музеі ў Варшаве[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б RKDartists
  2. а б Artnet — 1998.
  3. а б RKDartists Праверана 23 снежня 2020.
  4. БП-2008, § 3, п. 2: «На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: …»
  5. Дзярновіч 2007.
  6. Ластоўскі 1925.
  7. Biske, Karol

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]