Перайсці да зместу

Рышард Біскэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рышард Біскэ
Дата нараджэння 1895[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1938[1][2][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Караль Біске
Прафесія сцэнограф, рэжысёр
IMDb ID 2395188

Рышард Біске[3] (польск.: Ryszard Biske; 3 красавіка 1895, Варшава — 9 ліпеня 1938, Варшава) — польскі рэжысёр, сцэнограф і кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын мастака Караль Біске.

Вывучаў архітэктуру ў Цюрыху і Варшаўскай політэхніцы, але не скончыў навучанне.

Падчас 1-й сусветнай вайны, з 1914 года разам з бацькам быў у бежанстве ў Мінску. Напэўна, разам з бацькам з сакавіка 1916 года супрацоўнічаў з Аддзелам помнікаў пры Цэнтральным грамадзянскім камітэце[pl]. У 1918 годзе Аддзел фактычна замяніла Мінскае кола Таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны[pl], Караль Біске быў сярод членаў Управы Мінскага кола[4], а Рышард — сакратаром[5]. Аддзел і потым Мінскае кола займалася пошукам, фіксацыяй, ратаваннем і вывазам у Польшчу культурных каштоўнасцяў, як эвакуяваных расійскімі ўладамі пры адступленні з польскіх губерняў, так і мясцовых. Рышард Біске зрабіў значную колькасць фотаздымкаў помнікаў у Мінскім рэгіёне. У 1918 годзе, пасля заняцця Мінска Чырвонай Арміяй, Рышард разам з бацькам вярнуўся ў Варшаву. Узнагароджаны за гэту дзейнасць.

З 1923 года займаўся кінаіндустрыяй, спачатку працаваў дэкаратарам. Быў адным з сузаснавальнікаў кінастудыі Aero-Film[pl], якая выпусціла фільм Skrzydlaty zwycięzca[pl] (1924, рэжысёр Зыгмунт Вэсалоўскі). У 1929 годзе разам з Фрыдэрыкам Уласакам-малодшым запатэнтаваў сістэму сінхранізацыі гуку фільмаў.

У 1930-я гады дзейнічаў у кінематаграфічнай галіне. Сузаснавальнік Асацыяцыі кінарэжысёраў і кіраўнікоў вытворчасці. Сузаснавальнік (1934) і прэзідэнт (1935—1938) Асацыяцыі прадзюсараў кароткаметражных фільмаў. Віцэ-прэзідэнт Вышэйшага савета па кіно.

Таксама займаўся гісторыяй кіно, меў багатую калекцыю праграм, кадраў і кінаафіш. Займаўся вытворчасцю дакументальных фільмаў пра помнікі Варшавы. Таксама быў ілюстратарам кніг для моладзі.

У 1938 годзе ўзнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі[pl].

Магіла сям’і Біске, у тым ліку Рышарда, на могілках Старыя Павонзкі.

Пахаваны на могілках Павонзкі ў Варшаве.

Фільмаграфія — мастацкія фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Skrzydlaty zwycięzca (1924) — сцэнаграфія
  • 9.25. Przygoda jednej nocy[pl] (1929) — рэжысура (разам з Адамам Аўгустыновічам)
  • Puszcza (1932) — рэжысура, вытворчасць
  • Kopciuszek (1934, фільм кароткаметражны) — рэжысура
  • Warszawa dawna i dzisiejsza (1934, фільм кароткаметражны) — рэжысура[6]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б NUKAT — 2002.
  2. а б MAK
  3. БП-2008, § 3, п. 2: «На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: …»
  4. Дзярновіч 2007.
  5. Ластоўскі 1925.
  6. Warszawa dawna i dzisiejsza | Ryszard Biske (польск.). Ninateka. Праверана 3 ліпеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ryszard Biske (польск.). FilmPolski. Праверана 3 ліпеня 2024.