Карал Гофмайстэр
Старонка Шаблон:Колер/Інструменталіст.css не мае зместу.
| Карал Хофмайстэр | |
|---|---|
| Karel Hoffmeister | |
![]() Карал Хофмайстэр (1899) | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 26 верасня 1868[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 верасня 1952[1][2][…] (83 гады) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | піяніст, музыказнавец, музычны педагог |
| Інструменты | фартэпіяна |
Карал Гофмайстэр (чэшск.: Karel Hoffmeister; 26 верасня 1868, Лібліцы — 23 верасня 1952, Глубока-над-Влтавай) — чэшскі піяніст, музыказнаўца і музычны педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Пражскай арганнай школе ў Ф. З. Скугерскага, ў Пражскай кансерваторыі ў Індржыха Кана фон Альбеста, вывучаў таксама эстэтыку ў Карлавым універсітэце ў Отакара Госцінскага. З 1891 г. выкладаў у Любляне. У 1899—1902 гг. выступаў у складзе Чэшскага трыа. З 1902 г. прафесар Пражскай кансерваторыі, сярод вучняў Гофмайстэра — Вальтэр Зюскінд, Оскар Маравеца, Іозеф Паленічэк, Уілем Петржэлка. У 1926 г. упершыню ўвёў у Пражскай кансерваторыі курс клавесіна. Займаў пасаду рэктара кансерваторыі ў 1923—1924, 1930—1933, 1935—1936 і 1937—1938 гг.
У 1907—1919 гг. разам з Каралам Штэкерам рэдагаваў газету «Музычны агляд» (чэшск.: Hudební revue). Апублікаваў манаграфію пра Антаніна Дворжака (чэшск.: Antonín Dvořák, 1924, некалькі перавыданняў, англійскі пераклад 1928), кнігу ўспамінаў пра Віцезслава Новака (чэшск.: 50 let s Vítězslavem Novákem, 1949), падручнік па фартэпіяна (чэшск.: Klavír; 1939).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Libor Kvasnička. 200 let Pražské konzervatoře Архівавана 21 мая 2013. // Hudební Rozhledy, 2010, № 6. (чэшск.)
