Карапузікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карапузікі

Карапузік чатырохплямісты (Hister quadrimaculatus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Histeridae Shuckard, 1839

Наменклатурны тып
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114959
NCBI  110043
EOL  364
FW  69273

Карапу́зікі[1] (Histeridae) — сямейства жукоў, якое ўключае больш за 3500 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 1 да 25 мм, але звычайна іх памеры не перавышаюць 10 мм. Цела моцна склерытызаванае, шчыльнае, пукатае, авальнае або амаль круглае, радзей цыліндрычнае або плоскае. Афарбоўка, чорная, бурая, часта з металічным бляскам. Вусікі каленчатыя, з доўгім асцюком, 6-7-сегментным жгутком і шчыльнай булавой. Галава цесна прылягае да пярэднегрудзей, звычайна можа ўцягвацца. Надкрылы ўкарочаныя, нярэдка з чырвонымі і жоўтымі плямкамі. Шчыток маленькіх памераў, часам нават незаўважны. Брушка з пяццю свабоднымі стэрнітамі. Тазікі расстаўленыя, асабліва шырока — заднія. Ногі капальныя, шчыльна прыціскаюцца да цела (так робяць пры небяспецы). Формула лапак 5-5-5 (за выключэннем рода Acritus і блізкіх родаў, у якіх заднія лапкі чатырох-сегментныя).

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў трапічных зонах. У беларускай фауне сустракаецца 61 від, 20 родаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Жукі і лічынкі, як правіла драпежнікі, і кормяцца пераважна лічынкамі іншых насякомых.

Большасць карапузікаў жывуць у мерцвячыне, гноі, у загнілых раслінных рэштках, многія — у хадах насякомых пад карой і ў драўніне, некаторыя — у гнёздах птушак і сысуноў або ў мурашніках. Насякомыя з родаў Hister, Saprinus трапляюцца ў жылых памяшканнях, складах, знішчаюць лічынак шкоднікаў харчовых прадуктаў.

Зноскі

  1. Напісанне Карапузікі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.55

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Андрушэўская С. Л. Карапузікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.