Кардон (гурт)
Выгляд
Кардон | |
---|---|
Жанр | Панк-рок |
Гады | ?—1999 |
Краіна | Польшча |
Горад | Гайнаўка |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | БАС |
«Кардон» — беларускі рок-гурт з Падляшша (Польшча).
Пераможца на фэсце «Бардаўская восень-1995». На фестывалі «Басовішча-1996» прэзентаваў свой адзіны альбом «Радыяцыя». Аўтарам большасці песень быў Крыштаф Сяскевіч. Анатоль Мяльгуй характыразаваў музыку гурту як рытмічную, рок-н-рольную, па-панкаўску схематычную.[1] Гурт быў вядомы песняй «Радыяцыя», якая стала гімнам беларускай моладзі Падляшша ў другую палову 1990-х.[2]
Гурт спыніў існаванне ў 1999 годзе.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Радыяцыя» (1998)
Удзел у зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- «Сэрца Эўропы in rock» (2001), трэк «Айчына»
Зноскі
- ↑ Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 353-355.
- ↑ Антыядзерны тузін Архівавана 11 снежня 2017. / UDF.by