Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй
Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 14 снежня 1957 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 2017 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй (нар. 14 снежня 1957, Мінск — пам. 22 красавіка 2017, Мінск[1]) — беларускі журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1989). У 1983—1993 — музычны аглядальнік газеты «Чырвоная змена». У 1985—1988 — старшыня мінскага рок-клубу «Няміга». У 1993—2001 выступаў як музычны аглядальнік шэрагу рэспубліканскіх выданняў, ад 1999 — музычны касультант лэйблу «БМАgroup». У 2001—2005 — вядучы музычных рубрык і аглядальнік газет «Новы Час», «Наша слова», «Знамя юности», «Белорусы и рынок», часопісаў «Дзеяслоў», «Роднае слова», ад 2005 — музычны карэспандэнт і аналітык інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».
Удзельнічаў у арганізацыі фестываляў «Тры колеры» (1986, 1988), выступаў як член журы на фестывалі «Lithuanica» (1986), удзельнічаў ва Усесаюзнай рок-канферэнцыі ў Свярдлоўску (1988).
Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з В. Мартыненкам), а таксама «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Мінск, разам з В. Мартыненкам)[2]. Аўтар шэрагу ўступных артыкулаў да выданняў «БМАgroup».
Памёр ва ўзросце 59 гадоў ад сардэчнага прыступу.[1]
Зноскі
- ↑ а б Ад сардэчнага прыступу памёр музычны крытык Анатоль Мяльгуй / Наша Ніва
- ↑ Ареша; misty. СТАТЬИ: Презентация третьего тома книги «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (руск.)(недаступная спасылка). LiveSound.by (7 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. МЯЛЬГУЙ АНАТОЛЬ (Мельгуй Анатолий, Mjalgouj Anatol) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 193–194. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.