Каркасон
| Горад | |||
| Каркасон | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Carcassonne, акс.: Carcassona | |||
|
|||
| 43°12′47″ пн. ш. 2°21′07″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Аксітанія | ||
| Дэпартамент | Од | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 65,08 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 111 м | ||
| Водныя аб’екты | Од[d][1][2] і Fresquel[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 43950 чалавек (1999) | ||
| Шчыльнасць | 675 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +33 468 | ||
| Паштовы індэкс | 11000 | ||
|
|
|||
|
carcassonne.org (фр.)(англ.)(ісп.)(ням.)(гал.) |
|||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Каркасон (фр.: Carcassonne, акс.: Carcassona, вымаўляецца [karkasuno]) — французская камуна, размешчаная ў дэпартаменце Од на тэрыторыі рэгіёна Аксітанія. Каркасон з’яўляецца прэфектурай дэпартамента.
Каркасон дзеліцца на стары і новы горад. Стары, умацаваны горад стаіць на скалістым ўзвышшы і акружаны двума сценамі V і XIII стагоддзяў. У 1997 годзе сярэднявечны архітэктурны ансамбль трапіў у спіс спадчыны ЮНЕСКА.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Каркасон знаходзіцца на поўдні Францыі за 80 км на ўсход ад Тулузы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У XII стагоддзі ў сценах Каркасона жыло мноства прыхільнікаў руху катараў. За іх заступаўся віконт Раймон-Ражэ Транкавель, таму ў вачах Папы Рымскага горад стаў месцам распаўсюджвання ерасі. У рэшце рэшт, Інакенцій III абвясціў пачатак крыжовага паходу супраць катараў, на чале якога ўстаў Сімон IV дэ Манфор. У жніўні 1209 году войскі крыжакоў асадзілі Каркасон. Горад быў узяты і спалены. Аднак крэпасць Каркасон некаторы час працягвала супрацівіцца. Але праз два тыдні пасля пачатку аблогі віконт Каркасон быў вымушаны здацца з-за недахопу пітной вады. Пасля гэтага яго кінулі ў турму, дзе ён неўзабаве памёр[3]. Пасля ўзяцця Каркасона землі Транкавелей былі перададзеныя Сімону дэ Монфору. Яго сын перадаў гэтыя ўладанні каралю Францыі, які ўключыў іх у свой дамен ў 1224 годзе[4].
Пасля няўдалай спробы паўстання каркасонцаў на чале з сынам Віконта Транкавеля ў 1240 годзе, Людовік Святы выгнаў бунтароў з горада і загадаў ім пасяліцца на іншым беразе ракі: так пачаў будавацца новы горад, Бастыда. Каркасон ператварыўся ў горад з двума цэнтрамі, паміж Сітэ (фартэфікацыяй) і Бастыдай разгарэлася сапраўдная сацыяльная барацьба і эканамічная канкурэнцыя. Паступова Бастыда Людовіка Святога пачала квітнець і нават перасягнула Сітэ, які паступова страціў сваю ўладу і палітычнае значэнне.
У 1248 годзе ў ніжнім горадзе з’явілася консульства. Горадам кіравалі 6 консулаў разам з дваранствам. У XIV стагоддзі горад стаў першакласным вытворцам тэкстылю ў каралеўстве, у асноўным воўны. Прадукцыя экспартавалася ў такія гарады як Канстанцінопаль і Александрыя[5]. У 1348 годзе ў горадзе, як і ва ўсёй краіне, пачалася чума. Эпідэмія перыядычна аднаўлялася аж да пачатку наступнага стагоддзя. У гэты ж час з-за Стагадовай вайны горад нёс вялікія страты. У 1355 годзе Эдуард Чорны Прынц спаліў ніжні горад, але пашкадаваў Сітэ[6]. У 1359 годзе Бастыда была адноўлена і ўмацавана. Тэкстыльная вытворчасць аднавілася і атрымала далейшае развіццё.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ https://www.sandre.eaufrance.fr/geo/CoursEau/Y1--0200
- ↑ Guilaine J., Fabre D. Histoire de Carcassonne. Édition Privat. P.56. (ISBN 2-7089-8328-8)
- ↑ Leroy Ladurie E. Histoire du Languedoc. Presses universitaires de France, coll. «Que sais-je?». 1982. P. 42.
- ↑ Panouillé J.-P. Carcassonne, histoire et architecture. Éditions Ouest-France. P.52. (ISBN 2-7373-2194-8)
- ↑ Guilaine J., Fabre D. Histoire de Carcassonne. Édition Privat. P.97. (ISBN 2-7089-8328-8)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каркасон- Сайт горада