Ерась

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Е́рась (грэч.: αἵρεσις — «выбар, кірунак, думка») — свядомы адыход ад дагматаў веры, які па-новаму тлумачыць раней прынятыя каноны рэлігійнага вучэння; вылучэнне са складу царквы новай абшчыны. У шырокім сэнсе «ерассю» называюць любое свядомае адмаўленне ці скажэнне таго вучэння, якое лічыцца ісцінным.

Вызначэнні[правіць | правіць зыходнік]

Ератыкі звычайна не вызначаюць свае перакананні як ерэтычныя. Ерась — гэта пераацэнка каштоўнасцяў у рамках ўсталяванай сістэмы вераванняў. Да прыкладу, каталікі называлі пратэстантаў ерэтыкамі, ў той час як некаторыя некаталікі разглядалі Каталіцызм як «Вялікае адступніцтва».

У сучаснай мове тэрмін мае адмоўнае адценне, таму ў Рускай праваслаўнай царкве выкарыстоўваецца слова «інаслаўе», якому надаецца прыкладна той жа сэнс, аднак без адмоўнай ацэнкі, якую тэрмін «ерась» набыў у новазапаветных пасланнях. Прычына такой з'вы заключаецца ў тым, што прымалася толькі адная ісціна Хрыста: лічылася, што ніводная альтэрнатыўная ісціна не магла забяспечыць чалавеку пазбаўленне.

Вытворныя паняцці[правіць | правіць зыходнік]

  • Ерасія́рх (грэч.: αἱρεσιάρχης) — глава ерэтычнай рэлігійнай абшчыны ці руху.
  • Ераты́к (грэч.: αἱρετικός) — прыхільнік ерэтычнай ідэалогіі, член ерэтычнай абшчыны.

Ерасі ў хрысціянстве[правіць | правіць зыходнік]

З пункту гледжання артадаксальнага хрысціянства, наступныя вучэнні традыцыйна разглядаюцца як ерэтычныя:

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]