Перайсці да зместу

Карлікавая сумчатая мыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карлікавая сумчатая мыш
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Planigale maculata (Gould, 1851)

Падвіды
  • Planigale maculata maculata (Gould, 1851)
  • Planigale maculata sinualis (Thomas, 1926)
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552627
NCBI  9297
EOL  323742
FW  234453

Карлікавая сумчатая мыш[1] (Planigale maculata) — від з роду Planigale сямейства Dasyuridae. Эндэмік Аўстраліі.

Даўжыня цела з галавой вагаецца ад 65 да 100 мм, хваста — ад 51 да 95 мм. Вага — 6-22 г. Поўсць мяккая і густая. Спіна светла-бурага або шэра-бурага колеру, часам з украпінамі белага. Пуза — ад бледна-бурага да белага. Падбародак белы. Чэрап сплошчаны. Вочы маленькія. Вушы вялікія, з вышчарбленымі бакамі. Хвост тонкі, карацейшы за цела з галавой.

Зноскі

  1. Ілюстрацыя да арт. Сумчатыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).