Карл Густаў Руус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Густаў Руус
200px
Дата нараджэння

25 снежня 1655(1655-12-25)

Месца нараджэння

пад Лідчэпінгам, Вестэр'ётланд, Швецыя

Дата смерці

2 мая 1722(1722-05-02) (66 гадоў)

Месца смерці

Обу

Дзеці

Axel Erik Roos[d]

Прыналежнасць

Швецыя

Гады службы

1674-1709 (фармальна да 1722)

Званне

генерал-маёр

Бітвы/войны

Франка-галандская вайна
Вялікая Паўночная вайна
- Бітва пад Нарвай
- Бітва пад Клішавам
- Бітва пад Фраўштатам
- Бітва пад Маляцічамі
- Бітва пад Палтавай

Карл Густаў Руус (шведск.: Carl Gustaf Roos, 25 жніўня 1655, хутчэй за ўсё, у маёнтку Ерпас пад Лідчэпінгам[1]2 мая 1722, Обу) — шведскі генерал-маёр, барон. Да 1705 насіў прозвішча Руус аў Ельмсетэр (шведск.: Roos af Hjelmsäter).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 жніўня 1655 года ў сям'і карнета Густава Эрыксана Рууса і Крысціны Свінгувуд.

Ваенную кар'еру пачаў добраахвотнікам у імператарскай арміі (палку генерала дэ Граноса) ў 1674. У тым жа годзе становіцца там фенрыхам (прапаршчыкам). Там, падчас франка-галандскай вайны, удзельнічаў у бітве пад Трырам (1675) і ў аблозе Філіпсбургу (1676), у якой быў паранены. Па вяртанні ў 1677 у Швецыю ўдзельнічаў у вайне з Даніяй.

У 1696 годзе Руус ужо даслужыўся да лейтэнант-палкоўніка (падпалкоўніка). Спачатку ён быў накіраваны ў Рыгу, а пасля гэтага — на абарону граніцы з Нарвегіяй.

З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны быў накіраваны ў Эстляндыю. Там ён удзельнічаў у бітве пад Нарвай, у якой вызначыўся і атрымаў за гэта чын палкоўніка. У 1701 удзельнічаў у пераправе праз Дзвіну і быў прызначаны камандзірам Нерке-Вермлендскага палка.

Руус удзельнічаў і ў шэрагу іншых бітваў Вялікай Паўночнай вайны: пад Клішавам (1702), пад Фраўштатам (1706), пад Маляцічамі (1708) і пад Палтавай (1709). У 1705 годзе атрымаў тытул барона, а за перамогу пад Фраўштатам — чын генерал-маёра.

У Палтаўскай бітве Руус быў на чале адной з чатырох шведскіх пяхотных калон, якая панесла сур'ёзныя страты пры спробе захапіць расійскія рэдуты. Адступіўшы і заняўшы абарону ў адным з шанцаў фартэцыі, Руус і рэшты яго палка былі вымушаны здацца рускім у палон.

У Маскве Руус удзельнічаў у зневажальнам для шведаў шэсці палонных па вуліцах горада: ім не давалі ні есці, ні піць, шматтысячны натоўп народу стаяў з двух бакоў на шляху шэсця, пляваўся ў палонных і выкрыкваў розныя абразы[2]. Пасля гэтай падзеі Руус быў накіраваны ў Казань, дзе і прабыў да сканчэння вайны.

Пасля Ніштацкага міру быў вызвалены, але па дарозе дамоў памёр у маі 1722 года ў Обу.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў двойчы жанаты: 1.На Крысціне Марыі Спарэ. Сын: Аксель Эрык Руус (1684-1765); 2.На баранесе Магдалене Крысціне ван дэр Ноот (з 1700).

Зноскі

  1. http://sok.riksarkivet.se/sbl/Presentation.aspx?id=6835
  2. Joachim Mathiae Lyths dagbok, Stockholm, Bokförlaget Rediviva, 1986, s.80
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.