Карл Густаў Рэншэльд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карл Густаў Рэншыльд)
Карл Густаў Рэншэльд
шведск.: Carl Gustaf Rehnskiöld
Дата нараджэння 16 жніўня 1651(1651-08-16)
Месца нараджэння Грайфсвальд, Шведская Памеранія
Дата смерці 29 студзеня 1722(1722-01-29) (70 гадоў)
Месца смерці Легеста, Швецыя
Бацька Gerdt Anton Rehnskiöld[d][1]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Швецыя
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1673-1709, 1718-1721
Званне фельдмаршал
Бітвы/войны Сконская вайна
Вялікая Паўночная вайна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Густаў Рэншэльд (шведск.: Carl Gustaf Rehnskiöld, сам падпісваўся як Rehnschiöldt; 16 жніўня 1651, Грайфсвальд, Шведская Памеранія — 29 студзеня 1722, маёнтак Лэгеста, пад Марыефрэдам, Швецыя) — шведскі граф, военачальнік, дзяржаўны радца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Карл Густаў Рэншэльд нарадзіўся ў Шведскай Памераніі і атрымаў вельмі добрую адукацыю: спачатку ў школе, а потым — у Лундскім універсітэце, у якім яго галоўнымі дысцыплінамі былі гісторыя і лацінская мова. Адным з яго выкладчыкаў быў нямецкі філосаф і гісторык Самуэль фон Пуфендорф, які не мог не прыкмеціць адараванага студэнта. Апошні быў настолькі натхнёны настаўнікам, што перапісаў начыстую яго працу «Einleitung zur Historie der vornehmsten Reichen und Staaten in Europa» і, атрымаўшы ў ёй каментары аўтара, захоўваў яе на працягу жыцця.

Рэншэльд у Сконскай вайне[правіць | правіць зыходнік]

Ваенную службу Рэншэльд пачаў фенрыхам (прапаршчыкам) Нерке-Вермландскага палка ў 1673 годзе. 12 лютага 1676 становіцца афіцэрам лейб-гвардыі. У ходзе Сконскай вайны ўпершыню вызначыўся ў ноч на 1 жніўня 1676, адкінуўшы нападаўшых датчанаў. За гэта кароль Карл XI узвёў яго ў капітаны. Пасля гэтага Рэншэльд вызначыўся ў бітвах пры Хальмстадзе, пры Лундзе і пры Ландскруне, а ў 1677 становіцца лейтэнант-палкоўнікам (падпалкоўнікам). Апошнія два гады Сконскай вайны (да 1679) ён ваяваў на нарвежскім фронце.

Час да Вялікай Паўночнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У мірны час Рэншэльд быў афіцэрам генеральнага штаба. Карл XI называў яго «маладым чалавекам, які падае надзеі»[2]. У 1689 ён быў узведзены ў палкоўнікі. У 16901691 Нідэрланды вялі перамовы з Швецыяй, каб тая даслала ім добраахвотнікаў на вайну супраць Францыі. Незадаволены палітыкай Францыі, асабліва ў дачыненні да пратэстантаў, Карл XI дасылае да саюзнікаў свае атрады, у шэрагу якіх быў і Рэншэльд. Па вяртанні на радзіму ў 1693 ён становіцца палкоўнікам Паўночна-Сконскага кавалерыйскага палка. У 1696 ён быў узведзены ў чын генерал-маёра, а ў 1698 становіцца генерал-лейтэнантам і генерал-губернатарам Сконэ. У тым самым годзе Рэншэльд атрымаў тытул барона.

Рэншэльд у Вялікай Паўночнай вайне[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Вялікай Паўночнай вайны Рэншэльд становіцца галоўным радцам Карла XII па ваенных пытаннях.

У 1700 прымае ўдзел у высадцы шведскіх войскаў на Шэлане і Бітве пад Нарвай, у якой ён камандаваў левым флангам, а ў 1702 — у Бітве пад Клішавам. У тым самым годзе ён атрымаў у спадчыну маёнтак Гры́бена ў Памераніі, у якім у 17071709 пабудаваў замак.

17 красавіка 1703 Рэншэльд быў узведзены ў генералы ад кавалерыі. У 1705 яму было даручана ўзначаліць армію, якая павінна была прыкрываць Польшчу з захаду, пакуль кароль рушыў на Варшаву і Гродна. 3 (13 лютага) 1706 у Бітве пад Фраўштатам Рэншэльд разбіў саксонска-расійскае войска на чале з Іаганам Маціясам фон дэр Шуленбургам і зноў пацвердзіў, што ён ёсць таленавіты военачальнік. Наградай яму стаў чын фельдмаршала.

У 17071709 прымае ўдзел у г.зв. Расійскім паходзе. 4 ліпеня 1708 разам з каралём камандуе ў Бітве пад Галоўчынам, у якой шведы атрымалі бліскучую перамогу над рускімі. 27 чэрвеня 1709 у Бітве пад Палтавай паранены кароль прызначыў Рэншэльда галоўнакамандуючым шведскім войскам, але ў сувязі з паражэннем Рэншэльд трапіў у расійскі палон.

У час знаходжання ў палоне ён, разам з графам Піперам, істотна дапамагаў шведскім палонным. У ліпені 1718 Рэншэльд быў абменены і ў тым самым годзе прыняў удзел у Нарвежскім паходзе, але ўжо неўзабаве пакінуў вайсковую службу і стаў сябрам Каралеўскай рады.

Памёр Карл Густаў Рэншэльд у студзені 1722.

Зноскі

  1. Carl Gustaf Rehnschiöld — 1917.
  2. Konow, Jan von (2001). Karolinen Rehnskiöld, fältmarskalk. [Stockholm]: [J. von Konow]. Libris 8395389. ISBN 91-631-1606-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]