Бітва пад Галоўчынам
Бітва пад Галоўчынам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Паўночная вайна (1700—1721) | |||
![]() Шведскі ваенны план бітвы (1708) | |||
Дата | 14 ліпеня 1708 | ||
Месца | Галоўчын (цяпер у Беларусі) | ||
Вынік | Перамога шведскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бі́тва пад Галоўчынам — бітва Вялікай Паўночнай вайны паміж расійскімі і шведскімі войскамі, якая адбылася 3 (14 ліпеня; 4 ліпеня паводле шведскага календара) 1708 года ля мястэчка Галоўчын (цяпер у Бялыніцкім раёне), у якой шведы на чале з Карлам XII атрымалі ўпэўненую перамогу. Сам шведскі кароль лічыў гэту перамогу адной з сваіх самых улюбёных [8].
Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Увясну і напачатку лета 1708 шведская армія прасоўвалася ўсё далей на ўсход, прымусіўшы рускіх адступаць. Урэшце, апошнія здолелі ўмацавацца на рацэ Вабіч ля Галоўчына. Карл XII, пакінуўшы ў Беразіне 2 тысячы салдат, 20 чэрвеня (1 ліпеня) 1708 падыйшоў разам з авангардам, двума палкамі лейб-гвардыі і валахамі да Вабічы[9]. На супрацьлеглым беразе ракі знаходзіўся нашпігаваны гарматамі расійскі лагер, вакол якога быў пракопаны роў. Шведскаму каралю спатрэбілася пару дзён, каб падрыхтавацца да пераходу цераз балоцістую раку і атакаваць рускіх.
Бітва[правіць | правіць зыходнік]
3 (14 ліпеня, 4 ліпеня паводле шведскага календара), а 2 гадзіне шведская артылерыя пачала паліць па расійскіх умацаваннях. Адначасова кароль і некалькі яго палкоў (у т.л. 4 пяхотных, частка драгунаў і драбантаў) перайшлі Вабіч і напалі на левы расійскі фланг[10]. Камандуючы рускімі Анікіта Рапнін паслаў за дапамогай, але ўбачыўшы, што яго войска пачынае здаваць пазіцыі, загадаў адступаць.
Побач з полем бою знаходзілася большая частка расійскай кавалерыі (каля 10 000 чал.) на чале з фельдмаршал-лейтэнантам фон дэр Гольцам, у т.л. брыгада Іфлянда, якая рыхтывалася напасці на Доларнскі і Вестманландскі палкі шведаў. Але шведская кавалерыя на чале з Рэншэльдам напала на іх першай, акрамя таго, на дапамогу ім падыйшлі драбанты, лейб-гвардыя і частка Смоландскага кавалерыйскага палка, і брыгада Іфлянда кінулася наўцёкі. Пасля гэтага, пад націскам шведаў пачала ўцякаць і ўся кавалерыя фон дэр Гольца.
Шарамецеў, які знаходзіўся на поўнач ад поля бою, спачатку нясьмела спрабаваў паўдзельнічаць у галоўным боі, але ў рэшце рэшт, вырашыў адступіць, пакуль шведскі кароль не напаў на яго. Рэшты дывізіі Рапніна адступілі да Шклова.
Страты рускіх у гэтай бітве склалі, паводле розных звестак, ад 350 забітымі[4] да 4500 забітымі і параненымі[6][7]. Адзін з удзельнікаў бітвы, шведскі афіцэр Леангард Каг гаворыць у сваім дзённіку пра 1 028 чалавек забітымі, а таксама « вялікі натоўп палоннымі, 14 гармат і вялікую колькасць амуніцыі » [3]. Шведы страцілі ад 238[3] да 255[4] забітымі і ад 1028[5] да 1219[4] параненымі.
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
Карл XII вельмі высока цаніў сваю перамогу пад Галоўчынам і загадаў выбіць памятны медаль з надпісам: «Пераможаныя лясы, балоты, аплоты і непрыяцелі»[11]. Ужо праз некалькі дзён пасля гэта перамогі, 7 (17 ліпеня) шведы ўрачыста ўвайшлі ў Магілёў[12].
Рускія ж адступілі за Дняпро. На ваеннай нарадзе ў Шклове расійскае камандванне вырашыла адступаць у Горкі. У Горках адбыўся суд над генераламі фон дэр Гольцам, Чамберсам і Рапніным. Апошні быў разжалаваны. Жаўнераў, параненых у спіну, абвінавацілі ва ўцёках і казнілі.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе, да 300-годдзя бітвы, у Галоўчыне мясцовым энтузіястам, краязнаўцам і былым настаўнікам Васілём Цыркуновым пастаўлены мемарыяльны камень[13].
Зноскі
- ↑ Liljegren, B "Karl XII: En Biografi", 2000, p. 156
- ↑ Николай Шефов. Битвы России. Военно-историческая библиотека. М., 2002.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 « Leonhard Kaggs dagbok », in Historiska handlingar, del. 24, Stockholm, 1912, s.101
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 АРТАМОНОВ, В., Полтавское сражение: к 300-летию Полтавской победы, Москва, МППА БИМПА, 2009, с.199
- ↑ 5,0 5,1 Englund, Peter. Poltava. Stockholm: Atlantis, 1988. Sid. 38. ISBN 91-7486-834-9
- ↑ 6,0 6,1 Ericson, Lars (ed) (2003). Svenska slagfält. Wahlström & Widstrand. Sid. 280. ISBN 91-46-21087-3
- ↑ 7,0 7,1 Kuvaja, Christer (2008). Karolinska krigare 1660–1721. Helsingfors: Schildts Förlags AB. Sid. 181. ISBN 978-951-50-1823-6
- ↑ Ericson, Lars (ed) (2003) (på Swedish). Svenska slagfält. Wahlström & Widstrand. Sid. 286. ISBN 91-46-21087-3
- ↑ PUFENDORFF, S. (Mr. Le Baron de), Histoire de Suède, avant et depuis la fondation de la monarchie, Tome troisième, Amsterdam, Zacharie Chatelain, 1732, p.171
- ↑ PUFENDORFF, S. (Mr. Le Baron de), Histoire de Suède, avant et depuis la fondation de la monarchie, Tome troisième, Amsterdam, Zacharie Chatelain, 1732, p.172
- ↑ Гилленкрок А. Сказание о выступлении его величества короля Карла XII из Саксонии и о том, что во время похода к Полтаве, при осаде её и после случилось / Пер. с нем., введ. и примеч. Я. Турунова // Военный журнал, 1844. — № 6. — С. 1-105
- ↑ АГЕЕВ, А., КЛИМУТЬ, Я., ПУШКИН, И., Перекрёстки Могилёвской истории, Минск, Туринфо, 2004, с.48
- ↑ Sunnefeldt, Bo, «Stora nordiska kriget i karolinska ryttares spår», in Pennan och Svärdet, Svenskt militärhistoriskt bibliotek [1](недаступная спасылка)