Карл Радніцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Радніцкі
ням.: Karl Radnitzky
Дата нараджэння 16 лістапада 1818(1818-11-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1901(1901-01-10)[3] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Уплыў Joseph Daniel Böhm[d]
Уплыў на Joseph Edgar Boehm[d], Josef Hermann Tautenhayn[d], Anton Scharff[d], Friedrich Beer[d] і Robert Weigl[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Медаль з партрэтам кардынала Янаша Шчытаўскага. Подпіс — «C.R.»

Карл Радніцкі (ням.: Karl Radnitzky, 16 лістапада 1818, Вена — 10 студзеня 1901, Вена) — аўстрыйскі медальер і разьбяр манетных штэмпеляў[4].

Сын прыдворнага гравёра Ёзэфа Радніцкага. З 1837 года — практыкант, а з 1849 года — гравёр Галоўнага манетнага ўпраўлення ў Вене. З 1853 года — прафесар Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене.

Вырабіў шэраг штэмпеляў аўстрыйскіх манет, у тым ліку, напрыклад, памятнай манеты вартасцю 2 талеры 1857 года з нагоды заканчэння будаўніцтва аўстрыйскай Паўднёвай чыгункі (падпісаны — «CR»).

Стварыў значную колькасць медалёў: партрэтных, з нагоды розных падзей, узнагародных, у тым ліку медалі з партрэтамі: шведскай спявачкі Ені Лінд (1847, 1850), нямецкага каталіцкага мысляра Ёзэфа Гёрэса (1848), аўстрыйскага нумізмата і археолага Ёзэфа фон Арнета (1851), нямецкага натураліста Карла Фрыдрыха фон Марцыуса, кампазітараў Ферэнца Ліста (1873), Рыхарда Вагнера (1876) і Франца Шуберта (1878).

Свае працы падпісваў: «C.R.», «C.R.F.», «C. RADNITCKY F.».

Зноскі

  1. а б Dr. Constant v. Wurzbach Radnitzky, Karl // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 24. — S. 205.
  2. Karl Radnitzky // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Karl Radnitzky // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. СН 1993, с. 276—277, статья «Радницкий Карл».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фенглер Х., Гироу Г., Унгер В. Словарь нумизмата / пер. с нем. В.Г. Арсельевой / отв. ред. В.М. Потин. — 2-е, перераб. и доп.. — М.: Радио и связь, 1993. — 408 с. — ISBN 5-256-00317-8.
  • Radnitzky, Karl, Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich. 24. Theil. Wien: Kaiserlich-königliche Hof- und Staatsdruckerei, 1872, s. 205
  • Radnitzky Karl, Österreichisches Biographisches Lexikon 1815—1950. Band 8, Wien: Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, 1983, S. 380 — ISBN 3-7001-0187-2