Ені Лінд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ені Лінд
Jenny Lind retouched.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1820(1820-10-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1887(1887-11-02)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Муж: Otto Goldschmidt[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса, оперная спявачка, музычны педагог, тэатральны акцёр
Пеўчы голас coloratura soprano[d]
Інструменты голас[d]
Аўтограф
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Е́ні Лінд, Жэні Лінд (6 кастрычніка 1820, Стакгольм — 2 лістапада 1887) — шведская оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). першая шведская оперная зорка сусветнага маштабу, ўладальніца ўнікальнага голасу, праславілася сваім вытанчаным экспрэсіўным выкананнем і вывастранай вакальнай тэхнікай. А дзякуючы бліскучаму верхняму рэгістрау магла выконваць партыі драматычнага сапрана. За свой чысты, свежы і моцны голас была названая сучаснікамі «шведскім салаўём».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ені Лінд нарадзілася ў раёне Клара ў цэнтральным Стакгольме 6 кастрычніка 1820 года. Яна была пазашлюбным дзіцем 22-х гадовага Нікласа Ёнаса Лінда, музычна адоранага бухгалтара, і Ганны Марыі Фельбург, якая паходзіла з сям’і сярэдняга класа, працавала настаўнікам і трымала невялікі пансіянат для дзяўчынак. Жылі яны ў сціснутых эканамічных абставінах. От маці яна атрымала ў спадчыну моцную волю, а ад бацькі здольнасці да музыкі.

З 9 гадоў Ені вучылася спяваць пры Каралеўскім тэатры Стакгольма. Спачатку выступала ў дзіцячых партыях. Потым была прынята ў трупу тэатра. Першы поспех прыйшоў пасля выканання партыі Агаты ў оперы Карла Марыі Вебера «Вольны стралок» ў 1838 годзе. Пасля прэм’еры яна прачнулася знакамітай і стала ўлюбёнкай Стакгольма. Затым яе голас моцна пашкодзіўся і яна з’ехала ў Парыж, каб вучыцца ў знакамітага выкладчыка вакалу, майстра італьянскай школы Мануэля Гарсія-малодшага. Майстар вынес вердыкт: галаса няма. Але год ўпартай вучобы вывеў Ені на новы ўзровень майстэрства. Голас быў выратаваны. Ені вярнулася ў Каралеўскую Оперу Стакгольма, паспяхова гастралявала па Скандынавіі. У 1940 годзе ў Капенгагене яна сустрэлася з Гансам Хрысціянам Андэрсанам, для якога стала апошняй любоўю. Ён прысвячаў ёй казкі і складаў вершы ў яе гонар. Але яна глядзела на яго толькі як на сябра.

У 1844 годзе па запрашэнні Джакама Мейербера Ені паехала ў Берлін, дзе дэбютавала ў партыі Нормы ў оперы Беліні. З гэтага моманту яна стала еўрапейскай зоркай. Яна атрымлівала ангажэмент у тэатрах Германіі і Аўстрыі. Сярод яе прыхільнікаў былі Роберт Шуман, Гектар Берліёза, Фелікс Мендэльсон, які быў неўзаемна закаханы ў яе і з якім у яе захаваліся цёплыя адносіны да самай смерці Мендэльсона. Яна выконвала партыі ў операх «Лючыя дэ Лямермур», «Самнамбула», «Вясталка», «Вяселле Фігаро».

Пасля поспеху ў Германіі і Аўстрыі Лінд паехала ў Лондан, дзе 4 мая 1847 года спявала ў спектаклі «Robert le diable» Мейербера. На спектаклі прысутнічала каралева Вікторыя. На наступны дзень The Times выйшла з станоўчым отзывом. Лiнд правяла ў Лондане 2 паспяховых года і ў 1849 годзе абвясціла аб сыходзе з оперы. Ёй было 29. На апошнім спектаклі ў Лондане 10 мая 1849 года прысутнічала каралева Вікторыя і каралеўская сям’я.

У 1950 годзе Лінд пагадзілася на делавую прапанову шоўмена Барнума і адправілася ў гастрольнае турнэ па Амерыцы. Нью-Ёрк сустрэў Лінд захоплена. Выдаткі на рэкламу хутка сябе акупілі. На канцэртах яна выконвала рамансы, арыі з опер, любімыя шведскія народныя песні. Ёй наносілі візіты знатныя асобы Амерыкі. Канцэрты прыносілі велізарныя прыбыткі, якія Ені выдаткоўвала на дабрачыннасць. Выканаўшы абавязацельствы перад Барнумам, Лінд працягнула сваё гастролькі турнэ самастойна. Падчас тура Ені сустрэла Ота Голдшмидта, брытанскага кампазітара нямецкага паходжання. Яна выйшла за яго замуж 5 лютага 1852 года і разам яны вярнуліся ў Еўропу, дзе Ені пазней нарадзіла траіх дзяцей.

У 1855 годзе яны пасяліліся ў Англіі. На працягу 20 гадоў Лінд перыядычна давала канцэрты. Гэтую частку свайго творчага жыцця яна прысвяціла араторыям і песням. Апошні яе канцэрт ў 1883 г. быў дабрачынным. А з 1882 года на працягу некалькіх гадоў Лінд выкладала вакал у Каралеўскім музычным каледжы Лондана.

Ени Лінд ціха памерла 2 лістапада 1887 года ў маёнтку пад Лонданам у асяроддзі родных і блізкіх.

Вучылася спевам у Каралеўскай вышэйшай музычнай школе ў Стакгольме, з 1838 года ў трупе Каралеўскага тэатра, з 1844 года у Прыдворным тэатры ў Берліне, іншых тэатрах Еўропы. З 1856 года жыла ў Вялікабрытаніі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодала голасам вялікага дыяпазону, прыгожага тэмбру і крыштальнай чысціні (яе называлі «шведскім салаўём»). Сярод партый, у тым ліку драматычнае сапрана: Норма, Аміна («Норма», «Самнамбула», В. Беліні), Аліса («Роберт-Д'ябал» Дж. Меербера), Амалія («Разбойнікі» Дж. Вердзі), Адзіна («Любоўны напой» Г. Даніцэці) і інш. Яе творчасць — значны этап у станаўленні шведскага нацыянальнага рамантызму.

Але Ені Лінд была незвычайнай прымадоннай. Яна не любіла тэатральную фальш, інтрыгі, качавое жыццё. Яна зарабляла велізарныя грошы, большую частку якіх аддавала на дабрачыннасць. Яна была далёкая ад мітусні тэатральнага жыцця, але з трапятаннем ставілася да музыкі. Мноства аб’ектаў у Еўропе і Амерыцы названы ў яе гонар: вуліцы, паркі, школы. У Каліфорніі ёсць горад Jenny Lind, California. У 2006 годзе ў Швецыі была ўведзена ў абарачэнне банкнота 50 крон з партрэтам Ені Лінд на фоне будынка каралеўскай оперы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Johanna (Jenny) M Lind — 1917.
  3. 3,0 3,1 Jenny Lind // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]