Карл Фрэдрык Нюман
Карл Фрэдрык Нюман | |
---|---|
шведск.: Carl Fredrik Nyman | |
| |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1820[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1893[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, захавальнік твораў мастацтва |
Навуковая сфера | батаніка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Nyman».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Карл Фрэдрык Нюман (шведск.: Carl Fredrik Nyman; 31 жніўня 1820, Стакгольм — 26 красавіка 1893, там жа) — шведскі батанік.
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 31 жніўня 1820 года ў Стакгольме ў сям’і гандляра. Скончыў мясцовую школу Святой Клары, гімназію і нейкі час вывучаў медыцыну ва Упсальскім універсітэце[2]. Аднак потым перавёўся на факультэт батанікі і па яго заканчэнні працаваў памочнікам настаўніка ў школе, у якой раней вучыўся.
Нюман з 1850 па 1889 год працаваў у батанічным аддзеле Шведскага музея натуральнай гісторыі ў Стакгольме. У 1844 годзе ён здзейсніў батанічную паездку на Мальту, Сіцылію і Неапаль[3]. Разам з Генрыхам Вільгельмам Шотам і Тэадорам Кочы ён быў рэдактарам часопіса Analecta Botanica[4].
Найбольш вядомымі і запатрабаванымі з’яўляліся яго працы Utkast till svenska växternas naturhistoria eller Sveriges fanerogamer (частка 1, 1867; частка 2, 1868), Sylloge floræ europææ (1854—1855; дадатак 1865) і шматтомнае выданне Conspectus floræ europææ (1878—1882; другое выданне 1883—1890).[3]
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Conspectus Florae Europaeae. 4 тома 1878—1890 (1. — верасень 1878; 2. — кастрычнік 1879; 3. — верагодна, ліпень 1881; 4. — кастрычнік 1882; дадатак — снежань 1885).
- Sylloge Florae Europaeae, Seu Plantarum Vascularium Europae Indigenarum, Enumeratio, Adjectis Synonumis Gravioribus Et Indicata Singularum Distributione Geographic. Carl Frederik Nyman. sumptu et typis N.M. Lindh, 1854 — Усяго старонак: 441
- Utkast till Svenska Vaxternas naturhistoria eller Sveriges Fanerogamer: skildrade i korthet med deras växställen och utbredning m.m., deras egenskaper, användning och historia i allmännhet. Carl Fredrik Nyman. N. M. Lindh, 1887 — Усяго старонак: 566
- Svensk Fanerogam-Flora för Skol-ungdom … Med en förberedande inledning och ett bihang om det naturliga systemet/ Carl Fredrik NYMAN/ 1873
Расліны, названыя імем К. Ф. Нюмана
[правіць | правіць зыходнік]Роды Nymania Lindb. (1868) — Німанія і Nymanina Kuntze (1891) [= Freesia Eckl. ex Klatt][5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Carl Fredric Nyman — 1917.
- ↑ (ням.) Verhandlungen des Botanischen Vereins für die Provinz Brandenburg: Bände 35-37 Berlin, 1994
- ↑ а б (шведск.) Lmn C. Carl Fredrik Nyman // Nordisk familjebok konversationslexikon och realencyklopedi. Uggleupplagan. 20. Norrsken - Paprocki. — 1914. — С. 253. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019.
- ↑ (лац.) Heinrich Wilhelm Schott, Carl Fredrik Nyman, Theodor Kotschy. Analecta botanica. — Typis C. Gerold & Filli, 1854. — 80 с. Архівавана 21 красавіка 2021 года.
- ↑ (ням.) Burkhardt L. Karl Fredrick Nyman // Verzeichnis eponymischer Pflanzennamen — Erweiterte Edition = Index of Eponymic Plant Names — Extended Edition = Index de Noms éponymiques des Plantes — Édition augmentée. — Berlin : Botanic Garden and Botanical Museum Berlin : Freie Universität Berlin, 2018. — S. [312] (Teil 2). — [1—1220] (Teil 1), [1—1296] (Teil 2) s. — ISBN 978-3-946292-26-5. — DOI:10.3372/epolist2018.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1893 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі Швецыі
- Батанікі XIX стагоддзя
- Біёлагі XIX стагоддзя
- Ліхенолагі