Карл Фёдаравіч Разенталь
| Карл Фёдаравіч Разенталь | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Зміцер Жылуновіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 ліпеня 1890 ці 14 (26) ліпеня 1890 |
||||||
| Смерць |
15 лістапада 1983 (93 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Бітвы | |||||||
Карл Фёдаравіч Разенталь (1890, Рыга — 15 лістапада 1983) — савецкі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў рэальнае вучыпішча ў Дзвінску і курсы тэхнічнай сувязі. З сакавіка 1917 г. па сакавік 1918 г. намеснік старшыні, старшыня Слуцкага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. У жніўні 1918 г. акруговы камісар Смаленскай паштова-тэлеграфнай акругі, у снежні 1918 г. — камісар пошт і тэлеграфаў Заходняй вобласці. У студзені—жніўні наркам пошт і тэлеграфаў БССР. Кандыдат у члены ЦК КП(б)ЛіБ. З лістапада 1920 г. начальнік упраўлення сувязі Туркестанскага фронту. З 1921 г. у Туркестанскай АССР, Узбекскай ССР. З 1930 г. вучоны сакратар прэзідыума Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 г. член прэзідыума Дзяржплана СССР. У 1939—1951 гг. на будаўніцтве абарончых аб’ектаў «Галоўпрамбуда» МУС СССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іофе Э. Разенталь Карл Фёдаравіч / Эмануіл Іофе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 85. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.