Карма (карабель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карма судна Soleil Royal

Карма́ — задняя частка корпуса карабля (судна), падзяляецца на надводную і падводную часткі[1]. Форма падводнай часткі кармы ў пэўнай меры ўплывае на кіравальнасць судна і супраціўленне вады яго руху. Форма надводнай часткі кармы залежыць ад прызначэння карабля (судна) і яго памераў.

Кармавая частка карабля была звычайна побач з кіруючымі элементамі карабля (руль, суднавыя колы, вінт і г. д). Таму кармавая частка карабля звычайна належала капітану і ў гэтай частцы карабля знаходзіліся капітан і яго памочнікі. Кармавая частка карабля звычайна была абаронена ад ветру пры руху карабля, у ёй размяшчаліся элементы строя карабля (галерэі, каюты і захоўваліся ўзнагароды, якія былі ўручаны гэтаму караблю).

Кармавая частка карабля была самая ўразлівая — таму ў баі асноўнай мэтай была карма. У пачатку XIX стагоддзя кармавая частка карабля стала больш круглявай, гэта звязана з з'яўленнем вінтавых рухавікоў. У кармавой частцы сталі размяшчаць асноўныя прыборы карабля.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Корма // Военная энциклопедия : [в 18 т.] / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.