Карная аперацыя «Marabu»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Marabu», «Марабу́» — кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Жыткавіцкім, Ленінскім і Любанскім раёнах 17—25 мая 1944 года. Мэта — акружыць і знішчыць 37-ю партызанскую брыгаду імя А.Я. Пархоменкі, якая актыўна дзейнічала ў тыле ворага, а таксама захоп жывёлы і прадуктаў, вываз насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. Праводзілася ў прыфрантавой паласе 23-га армейскага корпуса 2-й нямецкай арміі групы армій «Цэнтр» сіламі 810-га і 10-га ахоўных батальёнаў. У захопленых партызанамі дакументах карныя батальёны мелі кодавыя назвы «Феркест — Маніх» і «Люфт — Балон». Баявыя дзеянні паміж партызанамі і карнікамі з асаблівай жорсткасцю праходзілі ў раёне гарадскога пасёлка Ленін, вёсках Залюцічы, Мілевічы. 25 мая 1944 года партызаны брыгады прарвалі блакаду і, нанёсшы праціўніку цяжкія страты, выйшлі з раёна аперацыі. Гітлераўцы разрабавалі дзясяткі вёсак, поўнасцю рэквізавалі коней і буйную рагатую жывёлу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пасэ У. С. «Марабу» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.