37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1195 партызан (30 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Бабруйскі, Старобінскі, Любанскі, Акцябрскі, Глускі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкіпартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бабруйскага, Старобінскага, Любанскага, Акцябрскага, Глускага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1195 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:

  • атрад М. В. Храпко (пазней атрад імя Кірава, арганізаваны ў студзені 1942 года);
  • атрад У. М. Шваякова (пазней імя Шчорса, арганізаваны ў студзені 1942);
  • атрад П. Я. Ігуменава (пазней «За Савецкую Радзіму»);
  • атрад У. К. Якавенкі (пазней імя Варашылава);
  • атрад М. П. Сезіка (пазней імя Чапаева).

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Шчорса;
  • атрад імя Чапаева;
  • атрад імя Кірава;
  • атрад імя Фурманава;
  • атрад імя Арджанікідзе.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Я. М. Качанаў;
  • С. В. Сыракваша;
  • Я. С. Раманаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на лініях камунікацый. 3 жніўня 1943 года падарвалі больш за 600 рэек, 23 верасня — больш за 900 рэек, 20 чэрвеня 1944 года — каля 940 рэек. Разбілі гарнізоны ў вёсках Усцярхі Глускага, Брожа, Гарбацэвічы, Орсічы Бабруйскага раёнаў, удзельнічалі ў ліквідацыі гарнізона ў вёсцы Пратасы Акцябрскага раёна. На аэрадроме ў Бабруйску з дапамогай падпольшчыкаў знішчылі 15 самалётаў. 1—20 снежня 1943 года брыгада дзейнічала разам з 37-й гвардзейскай стралковай дывізіяй. 17—25 мая 1944 года партызаны вялі баі з карнікамі падчас карнай аперацыі «Марабу» ў раёне гарадскога пасёлка Ленін, вёскак Залюцічы, Мілевічы Ленінскага раёна. 30 чэрвеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе ў вёсцы Скаўшын Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]