Ленінскі раён (Пінская вобласць)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ленінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гадах.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Пінскай вобласці[1]. Цэнтр — вёска Ленін, з 8 чэрвеня 1950 года — гарадскі пасёлак Мікашэвічы. 1 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Любанскі, Мікашэвіцкі, Мілевіцкі, Перыноўскі, Пузіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі, Сітніцкі, Сцяблевіцкі, Хорастаўскі, Цімашэвіцкі, Яскавіцкі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 26 красавіка 1956 года ў склад раёна перададзена вёска Гоцк[2]. 20 студзеня 1960 года скасаваны, сельсаветы перададзены Жыткавіцкаму раёну Гомельскай вобласці, Старобінскаму раёну Мінскай вобласці, Лунінецкаму раёну Брэсцкай вобласці[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 15 января 1940 г. Об образовании районов в Барановичской, Белостокской, Брестской, Вилейской и Пинской областях Белорусской ССР // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 26 апреля 1956 г. О перечислении деревни Гоцк из состава Лугского сельского Совета Лунинецкого района в состав Хоростовского сельского Совета Ленинского района Брестской области
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 20 января 1960 г. "Об упразднении некоторых районов БССР"