Залюцічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Залюцічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,47[1] км²
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
198 чалавек (1994)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы індэкс
247977
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216824016
Залюцічы на карце Беларусі ±
Залюцічы (Беларусь)
Залюцічы
Залюцічы (Гомельская вобласць)
Залюцічы

Залю́цічы[2] (трансліт.: Zaliucičy, руск.: Залютичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на правым беразе ракі Случ. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Мілевічаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 мая 1896 — 48 двароў, 377 жыхароў (197 ж.п., 180 м.п.)
  • 1908 — вёска: 414 жыхароў
  • 1994 — вёска: 93 двары, 198 жыхароў

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 64 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 297 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць). У ваколіцах вёскі працякае рака Млінавіца.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з троху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — Школьнай, якая на поўначы перасякаецца кароткай вуліцай — Набярэжнай. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе ў складзе маёнтка Ленін, ва ўладанні князя Л. П. Вітгенштэйна.

Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Лунінецкім павеце. З верасня 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе працавала пачатковая школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты забілі ў лесе, у 4 км ад вёскі, 245 жыхароў вёсак Залюцічы і Ёвічы (пахаваны там жа, у магіле ахвяр фашызму) і цалкам спалілі вёску. 44 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічалі 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Ленінскага сельсавета ў склад Мілевіцкага сельсавета[3]. Па стану на 2014 год працуюць толькі клуб і бібліятэка.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

У пяці кіламетрах ад вёскі ва ўрочышчы Падкрылле ўзвышаецца пяціметровы абеліск: «Тут пахаваны 245 грамадзян вёсак Залюцічы і Ёвічы, зверскі расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў лютым 1943 года. Няхай гэты помнік заўсёды будзе сімвалам барацьбы супраць ненавіснага фашызму». Помнік узведзены на месцы трагедыі вясной 1970 года.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 71 гаспадарка, 126 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 25 двароў.
  • 1897 год — 402 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 53 двары.
  • 1940 год — 88 двароў, 507 жыхароў.
  • 1959 год — 385 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 71 гаспадарка, 126 жыхароў.

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Школьная вуліца
  • Набярэжная вуліца

Зноскі

  1. Рашэнне Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 30.11.2012 № 192 «Аб вызначэнні межаў сельскіх населеных пунктаў Жыткавіцкага раёна»
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]