Карнілій Максімавіч Жолудаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Карнілій Максімавіч Жолудаў
Старшыня Слуцкага акрвыканкама
жнівень 1935 — ліпень 1937
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Даніла Валковіч
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік в. а. Міхаіл Кулагін

Нараджэнне 1892
Смерць 28 чэрвеня 1938(1938-06-28)
Партыя
  • РСДРП(б)[d]

Карнілій Максімавіч Жолудаў (1892, Віцебск, Расійская імперыя — 28 чэрвеня 1938, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны, першы старшыня Слуцкага акрвыканкама (1935—1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член РСДРП(б) з 1917 года. У 1926 годзе скончыў Курсы марксізму пры ЦК РКП(б)-УКП(б).

З 1915 года служыў у царскай арміі на флоце. У 1918—1920 гадах у шэрагах РСЧА.

У 1921—1926 гадах — адказны сакратар Аршанскага чыгуначнага раённага камітэта КП(б) Беларусі, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Аршанскага акруговага Савета, старшыня Аршанскай акруговай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі.

  • 1926—1930 гг. — старшыня Магілёўскай акруговай кантрольнай камісіі КП (б) Беларусі,
  • 1927—1934 гг. — член Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі,
  • 1930—1932 гг. — загадчык Бюро скаргаў Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі,
  • 1932—1933 гг. — намеснік старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі,
  • 1932—1933 гг. — намеснік народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР,
  • 1933—1935 гг.  — упаўнаважаны Народнага камісарыята збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР па Беларускай ССР,
  • 1935—1937 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Слуцкага акруговага Савета.

Член ЦК КП(б) Беларусі (1934—1937).

30 ліпеня 1937 года быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі. 28 чэрвеня 1938 года быў прысуджаны да расстрэлу, і ў той жа дзень пакараны. 29 снежня 1966 года быў рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]