Кароль Храптовіч
Выгляд
| Кароль Храптовіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Karol Litawor Chreptowicz | |||||||
| Адрованж | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Казімір Вольмер[d] | ||||||
| Пераемнік | Антоні Валовіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Ігнацы Храптовіч[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | каля 1801 | ||||||
| Род | Храптовічы | ||||||
| Бацька | Якуб Храптовіч[d] | ||||||
| Жонка | Ганна з Храптовічаў[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Кароль Храптовіч (? — пасля 1794) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Якуба.
Пісар земскі гарадзенскі з 1746 года, прыхільнік К. С. Радзівіла Пане Каханку, маршалак Радамскай канфедэрацыі ў Гарадзенскім павеце. У 1767 годзе выступіў з маніфестам супраць гвалтаў расійскага пасланніка М. В. Рапніна. Удзельнічаў у Барскай канфедэрацыі, у 1772—1774 гадах у эміграцыі, вярнуўся і больш не прымаў удзелу ў палітычным жыцці. У 1781—1786 гадах харужы надворны літоўскі, з 1786 года стараста гарадзенскі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1751 годзе Кароль Храптовіч ажаніўся з Ганнай з Храптовічаў, дачкой старосты вярбельскага Марцыяна Храптовіча. Каля 1768 года яны, не маючы дзяцей, развяліся.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 219. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.