Антоній Валовіч (1750—1822)
| Антоній Валовіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Antoni Wołłowicz | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Караль Храптовіч | ||||||
| Пераемнік | Юзаф Мікалай Нарбут | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ігнацы Ігнатовіч[d] | ||||||
| Пераемнік | Аляксандр Міхал Эйсмант[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Антоні Сухадольскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1750[1][2] | ||||||
| Смерць | 5 лістапада 1822[1] | ||||||
| Род | Валовічы | ||||||
| Бацька | Юзаф Валовіч[1][3] | ||||||
| Маці | Магдалена Міхневіч[d][3] | ||||||
| Жонка | Тэафіла Матушэвіч[d][4][2] і Юзафата Пясецкая[d][4][3] | ||||||
| Дзеці | Іахім Юзаф Валовіч[4][3] і Яўстах Валовіч[5][3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Член у | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Антоній Валовіч (1750 — 5 лістапада 1822) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў 1750 годзе ў сям’я Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў.
У 1763 годзе як гарадзенскі гродскі суддзіч запісаўся у кнігу Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўніка пры езуіцкім касцёле ў Горадні: «Antoni Wolowicz Sędzic Grodzki Grodzienski». Каралеўскі шамбялян у 1778—1780 гадах, у 1778—1779 i 1785—1786 гадах дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Гарадзенскага павета, войскі гарадзенскі ў 1784—1786 гадах, харужы надворны літоўскі ў 1786—1794 гадах, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе, кашталян мерацкі ў 1794 годзе, атрымаў графскі тытул у Прусіі i змены у герб (дыплом ад 5 чэрвеня 1798 года).
У 1796 годзе ў Гарадзенскім павеце валодаў фальваркамі: Баршчова (на дажывотным праве), Ялавец (дзедзічны), Каўбасіна (набыты паезуіцкі), Мінкавічы (на дажывотным праве), а таксама дзедзічнымі вёскамі Этра, Максімцы, Ратніца, Уцехі, Віцюны i Жагелі.
Сенатар і кашталян Царства Польскага у 1818 годзе. Памёр 5 лістапада 1822 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонкі 1. Тэафіля Мікаш. У першым шлюбе з Марцінам Матушэвічам, кашталянам берасцейскім, які памёр у 1773 г. 2. Юзафата Пясецкая, кашталяновая Царства Польскага х 1 voto N Дашкевіч. Уладальніца Доргуня ў Гарадзенскім павеце у 1825 годзе.
Меў сыноў Яўхіма Юзафа (1783—1842) і Яўстахія (1784—1847).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 5/2. Антоній // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, Музей «Замкавы комплекс „Мір“» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
- 1 2 3 4 Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 131. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. II, Województwo trockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2007. — С. 352. — 687 с. — ISBN 978-83-7181-453-2
- 1 2 3 4 5 Wołłowiczowie herbu Bogorya // Złota księga szlachty polskiej. Rocznik XI / пад рэд. T. Żychliński — Poznań: Franciszek Chocieszyński, 1889. — С. 285. — 357 с.
- 1 2 3 Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 132. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 133. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1