Карпаўскія крэменездабыўныя шахты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Карпаўскія крэменездабыўныя шахты — археалагічны помнік эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Карпаўцы (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць). За 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, 1,5 км на ўсход ад в. Навасёлкі на крэйдавых адорвенях. Датуецца IIIII-м тыс. да н.э.

Выявіла і даследавала ў 19671970 Н. М. Гурына. У 19731979 пры даследаваннях крэмнеапрацоўчых майстэрань і шахтаў на крэйдавай лінзе на захад ад вёскі і шляхам збору пад'ёмнага матэрыялу ў мясцовым крэйдавым кар'еры (В. П. Чамеза, М. М. Чарняўскі, В. А. Пучко, М. У. Вераціла) атрымана новая калекцыя рагавых шахцёрскіх інструментаў (62 вырабы і іх фрагменты), якая захоўваецца ў фондах аддзелаў археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Частка іх ужо ўведзена ў навуковы ўжытак (с. 25—28, 100—103). Шахты блізкія да суседніх Краснасельскіх шахтаў. Знойдзены адыходы крамянёвай вытворчасці, пашкоджаныя тыповыя гарняцкія інструменты. З-за аддаленасці ад прыбярэжных стаянак і майстэрняў (каля 5 км ад р. Рось) апрацоўка здабытага крэменю і выраб з яго сякер вяліся непасрэдна на тэрыторыі шахтаў. Участкі з шахтамі разбураны крэйдавымі кар'ерамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаврилова, И. В., Крижевская, Л. Я. Тимофеев, В. И. К вопросу об изучении кремнедобывающих шахт // Изыскания по мезолиту и неолиту СССР / АН СССР, Ин-т археологии; [Отв. ред. Л. Я. Крижевская]: [Сб. ст.]. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1983. — 192 с., ил., 1 л. ил. — С. 57—60.
  • Гурина, Н. Н. Древние кремнедобывающие шахты на территории СССР / АН БССР, Ин-т археологии. — Л.: Наука, 1976. — 175 с.
  • Гурина, Н. Н. О методике поисков и исследования кремнедобывающих шахт // Полевая археология мезолита — неолита: Сб. науч. тр. / АН СССР, Ленингр. отд-ние Ин-та археологии; Отв. ред.: Н. Н. Гурина, В. И. Тимофеев. — Л., 1990. — 129 с. — С. 62—74: ил.
  • Паничева, Л. Г. Исследование неолитических кремнедобывающих шахт у д. Карповцы // Археологические открытия 1979 года: [ежегодник] / / [ответственный редактор Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1980. — 503, [1] с. — С. 367.
  • Чарняўскі, М. М. Карпаўскія крэменездабыўныя шахты / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А—К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 427. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Чарняўскі, М. Рагавыя шахцёрскія прылады з Карпаўцаў Ваўкавыскага раёна / Міхаіл Чарняўскі // Acta archaeologica Albaruthenica. — 2007. — Vol. I. — С. 5—16: іл..
  • Чарняўскі, М. М., Кудрашоў, В. Я., Ліпніцкая, В. Л. Старажытныя шахцёры на Росі / М. М. Чарняўскі, В. Я. Кудрашоў, В. Л. Ліпніцкая; Пад рэд. У. Ф. Ісаенкі; АН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996. — 144 с. — ISBN 5-343-01354-6.