Рось (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рось
Рака Рось у в. Гарнастаевічы
Рака Рось у в. Гарнастаевічы
Характарыстыка
Даўжыня 99 км
Плошча басейна 1250 км²
Расход вады 6,8 м³/с
Вадацёк
Ухіл ракі 0,8 м/км

Рось, Рос, Роса — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 99 км. Вадазбор 1250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Харужаўка, Ясенавіца, Ваўкавыя, Плішча. Злева: Свянціца, Нятупа, Вехатнянка, Ваўпянка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Ваўкавыск. Гарадскія пасёлкі: Поразава, Краснасельскі, Рось. Вадасховішчы: Воўпаўскае.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці за 2 км на захад ад в. Лозы Свіслацкага раёна, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 1,8 км на паўднёвы усход ад в. Дубна Мастоўскага раёна. Каля в. Лічыцы і г.п. Краснасельскі падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць астравы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.

Даліна трапецападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжнім цячэнні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Пойма паміж вёскамі Зарачаны і Падрось Ваўкавыскага раёна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызняком, у вусцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м).

Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй звілістае.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.