Карп Трафімавіч Саленік
Карп Трафімавіч Саленік | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1811 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1851 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | 1830 — цяп. час |
Карп Трафімавіч Сале́нік[1] (7 чэрвеня 1811, г. Лепель — 19 кастрычніка 1851, Харкаў) — украінскі акцёр, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатра.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся сям’і павятовага каморніка. Вучыўся на матэматычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, але цяга да тэатра прывяла яго ў 1831 годзе ў Харкаўскую тэатральную трупу І. Ф. Штэйна, дзе ён уладкаваўся суфлёрам. Праз год пачаў працаваць артыстам гэтага тэатра.
3 1836 годзе Карп Саленік выступаў у трупе Л. Млаткоўскага. У далейшым працаваў у тэатральных калектывах Курска, Кішынёва. Але асноўная акцёрская дзейнасць Саленіка праходзіла ў розных гарадах Украіны. Трупы, у якіх выступаў наш зямляк, былі надзвычай папулярнымі.
3 поспехам ішлі п’есы, у якіх ён выконваў галоўныя ролі — Фамусава («Гора ад розуму» А. С. Грыбаедава), Качкарова, Хлестакова, Бобчынскага, Добчынскага, Восіпа («Жаніцьба» і «Рэвізор» М. В. Гогаля), Выбарнага, Вознага, Чупрыны («Наталка-Палтаўка», «Салдат-чарадзей» П. Катляроўскага), Блазана («Кароль Лір» У. Шэкспіра) і іншых. Творчасць Саленіка насіла глыбока народны, сапраўдны нацыянальны характар.
Сучаснікі К. Т. Саленіка — М. В. Гогаль, М. С. Шчэпкін, Т. Р. Шаўчэнка — далі высокую адзнаку майстэрству акцёра.
Памёр у Харкаве, дзе і быў пахаваны.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Піліпчук Р. Я. Саленік Карп Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 107. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Саленік Карп Трафімавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 329.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у асобах і падзеях: Саленік Карп Трафімавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Саленік Карп Трафімавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць
- К. Т. Соленикъ(руск.) // Ежегодник императорских театров : часопіс. — 1911. — № 11. — С. 148—149.