Каскадныя горы
Каскадныя горы | |
---|---|
англ. Cascade Range | |
![]() Каскадныя горы ў раёне вулкана Бэйкер. | |
46°51′ пн. ш. 121°45′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Штат Вашынгтон |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Плошча | 151 508 км² |
Даўжыня | 1 167 км |
Шырыня | 312 км |
Найвышэйшая вяршыня | Рэйнір |
Вышэйшы пункт | 4392 м [1] |
![]() |
Каскадныя горы (англ.: Cascade Range) — буйны горны хрыбет на захадзе Паўночнай Амерыкі, які распасціраецца ад паўднёвай часткі канадскай правінцыі Брытанская Калумбія праз амерыканскія штаты Вашынгтон і Арэгон да паўночнай Каліфорніі.
Каскадныя горы з'яўляюцца часткай Ціхаакіянскага вогненнага кольца, якое ўключае вулканы і звязаныя з імі горы ўздоўж усяго ўзбярэжжа Ціхага акіяна. Большасць вядомых вывяржэнняў у ЗША звязаныя менавіта з вулканамі Каскадных гор. Два нядаўнія моцныя вывяржэнні ўключаюць вывяржэнне вулкана Ласен-Пік у 1914—1915 гадах і вывяржэнне Сент-Хеленс у 1980 годзе. Невялікае вывяржэнне Сент-Хеленс адбылося ў 2006 годзе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Каскадныя горы (англ.)(недаступная спасылка — гісторыя ). Інфармацыйная сістэма геаграфічных назваў (ЗША), Геалагічная служба ЗША. Праверана 2012-11-5.
- Peakware.com Архівавана 12 кастрычніка 2012.