Каспар Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каспар Ваньковіч
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Маршалак шляхты Сенненскага павета
з 1796

Род Ваньковічы
Бацька Матэвуш Ваньковіч[d]
Маці Кацярына з Янішэўскіх[d]
Жонка ? з Макавецкіх[d]
Дзеці Антоні Каспаравіч Ваньковіч і Разалія з Ваньковічаў[d]

Каспар Ваньковіч (польск.: Kasper Wańkowicz) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ.

Нарадзіўся ў сям’і шляхціца-каталіка Мацея Янавіча Ваньковіча, менскага гродскага суддзі (упамін.1778) і яго жонкі Кацярыны Янішэўскай. Бацька Мацей Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады. Маці таксама паходзіла з сярэднезаможнай шляхты Менскага ваяводства. Меў брата Юзафа, мінскага павятовага і губернскага маршалка.

Маршалак шляхты Сенненскага павета[1] ў 1796 годзе[2]. Надворны радца[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка невядома па імені Макавецкая. Дзеці[1]:

  • Антоні (пам. 1865), жыў у Сенненскім павеце ў 1853 годзе;
  • Разалія (каля 1800? — 1891), у шлюбе з Каралем Ваньковічам (1805—1854)[3].
  • Іаахім;
  • Якуб;
  • Раман;
  • Міхал;
  • Мікалай.

Зноскі

  1. а б в Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 145-146. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  2. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
  3. Rozalia Wańkowicz h. Lis у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]