Каспар Ваньковіч
Appearance
(Пасля перасылкі з Каспер Мацвеевіч Ваньковіч)
Каспар Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Матэвуш Ваньковіч[d] | ||||||
Маці | Кацярына з Янішэўскіх[d] | ||||||
Жонка | ? з Макавецкіх[d] | ||||||
Дзеці | Антоні Каспаравіч Ваньковіч і Разалія з Ваньковічаў[d] |
Каспар Ваньковіч (польск.: Kasper Wańkowicz) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ.
Нарадзіўся ў сям’і шляхціца-каталіка Мацея Янавіча Ваньковіча, менскага гродскага суддзі (упамін.1778) і яго жонкі Кацярыны Янішэўскай. Бацька Мацей Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе і займаў мясцовыя земскія пасады. Маці таксама паходзіла з сярэднезаможнай шляхты Менскага ваяводства. Меў брата Юзафа, мінскага павятовага і губернскага маршалка.
Маршалак шляхты Сенненскага павета[1] ў 1796 годзе[2]. Надворны радца[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жонка невядома па імені Макавецкая. Дзеці[1]:
- Антоні (пам. 1865), жыў у Сенненскім павеце ў 1853 годзе;
- Разалія (каля 1800? — 1891), у шлюбе з Каралем Ваньковічам (1805—1854)[3].
- Іаахім;
- Якуб;
- Раман;
- Міхал;
- Мікалай.
Зноскі
- ↑ а б в Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 145-146. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
- ↑ Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
- ↑ Rozalia Wańkowicz h. Lis у генеалагічнай базе даных Sejm-Wielki.pl
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ваньковічы // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — С. 145-146. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.