Кастусь Альшэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кастусь Альшэўскі
Дата нараджэння: 1922
Месца нараджэння:

Кастусь Альшэўскі (нар. 1922) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Маладзечанскай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1922 годзе ў в. Новая Гута Вілейскага павета (Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці). Пасля Другой сусветнай вайны працаваў дырэктарам Скародскай школы Ільянскага раёна Маладзечанскай вобласці.

У 1947 годзе далучыўся да падпольнай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі. Належаў да маладзечанскай групы Сяргея Яноўскага. У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. Такім чынам, «Чайка» таксама была выкрытая, бо з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі.

Кастусь Альшэўскі быў арыштаваны органамі МДБ 16 жніўня 1947 года і засуджаны ваенным трыбуналам у Мінску 21 лістапада 1947 года паводле артукулаў 63-I і 76 КК БССР (цывільная здрада савецкай радзіме і антысавецкая агітацыя) да 10 гадоў зняволення і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мінску і канцлагерах СССР.

Далейшы лёс не вядомы.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154727.html Біяграфія Кастуся Альшэўскага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.