Новая Гута (Вілейскі раён)
Вёска
Новая Гута
|
Но́вая Гу́та[1] (трансліт.: Novaja Huta) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, 76 км ад Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, у складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова, меліся шклозавод, З млыны; у 1847 годзе ў Вілейскім павеце Віленскай губерні, у дзяржаўным маёнтку Ілья. У 1873 годзе вёска ў складзе Ільскай сельскай грамады Вязынскай воласці таго ж павета, 58 дзяржаўных сялян. У канцы XIX ст. дзейнічала праваслаўная царква, была адкрыта школа граматы.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Ілья[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Навагуцкага сельсавета. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У маі 1943 года спалена карнікамі, былі загублены 9 жыхароў. З фронтаў Вялікай Айчыннай вайны не вярнуліся 7 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 6 верасня 1957 года ў Хаценчыцкім сельсавеце[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1800 год — 110 жыхароў, 26 двароў.
- 1886 год — 197 жыхароў, 25 двароў.
- 1897 год — 253 жыхары, 37 двароў.
- 1908 год — 353 жыхары.
- 1921 год — 212 жыхароў, 35 двароў[4].
- 1931 год — 242 жыхары, 45 двароў[5].
- 1940 год — 250 жыхароў, 62 двары.
- 1960 год — 158 жыхароў.
- 2008 год — 28 жыхароў, 15 гаспадарак.
- 2009 год — 24 чал.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 83.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nowa Huta, wieś, powiat wilejski, gmina Wiazyń // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 194.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх