Касцёл Божай Міласэрнасці (Пагошча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Божай Міласэрнасці
55°33′59″ пн. ш. 26°55′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Пагошча
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Відзскі дэканат 
Першае згадванне 1994
Будаўніцтва 19942000 гады
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у аграгарадоку Пагошч Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэкрэт, выдадзены кардынал Казімірам Свёнткам у 1994 г., паклаў пачатак будаўніцтву касцёла. У 2000 г. касцёл быў накрыты бляшаным дахам, атынкаваны ўнутры і зашклёны.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, завершаным над двухгранным шчыпцом фасада двухграннай шатровай званічкай, над алтарнай часткай — двумя спічастымі сігнатуркамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Да алтарнай часткі далучана ніжэйшая сакрысція пад аднасхільным пакрыццём[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]