Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Опса)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Опса Касьцёл.JPG
55°17′19″ пн. ш. 29°38′03″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Опса
Канфесія Каталіцтва
Епархія Віцебская дыяцэзія
Дэканат Відзскі
Архітэктурны стыль неаготыка
Заснавальнік Ядвіга Цеханавецкая
Дата пабудовы 1887 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000207шыфр 213Г000207
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Касцёл Святога Яна Хрысціцеля на Вікісховішчы

Касцёл Святога Яна Хрысціцелякаталіцкі храм, помнік архітэктуры. Знаходзіцца ў аграгарадку Опса (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць), непадалёку ад цэнтральнай плошчы, на ўзвышшы па-над возерам Опса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны храм 1768 года пабудовы згарэў у 1886 годзе. Старажылы расказваюць, што здарылася гэта ў час набажэнства, калі на алтар ахвяравалі кудзелю, якая загарэлася ад полымя свечкі як порах. Разам з будынкам згарэла шмат парафіян. На яго месцы ў 1887 годзе па фундацыі Ядзвігі Цеханавецкай быў узведзены неагатычны касцёл.

Будынак пацярпеў ад пажару 1928 года. У 1949 годзе зачынены. У 1989 ў будынку адкрылася канцэртна-выставачная зала Браслаўскага аддзела культуры. У лістападзе 1989 года будынак вярнулі католікам.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер касцёла

Помнік неагатычнай архітэктуры. Аднанефавы храм мае адну вежу, якая выступае за плоскасць галоўнага фасада, з шатровым завяршэннем. Галоўны фасад упрыгожаны парталам з вымпергам, невялікім акном-ружай, аркатурай, паяском у выглядзе парэбрыка. Алтарная частка завершана гранёнай апсідай, сіметрычна па баках ад яе размешчаны нізкія сакрысціі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам, больш нізкая апсідавальмавым, сакрысціі — двухсхільнымі дахамі, якія вырашаны накшталт вімпергаў.

У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя цягі, аркатурныя паясы, лапаткі і арачныя нішы. Унутры неф і апсіда перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Арачныя бакавыя аконныя праёмы запоўнены каляровымі сюжэтнымі вітражамі.

Цвітнар абнесены прыгожай агароджай з цэглы і бутавага каменю. Побач з касцёлам знаходзіцца будынак плябаніі, узведзены адначасова з храмам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]