Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)
| Касцёл | |
| Касцёл Святых Пятра і Паўла | |
|---|---|
| Касцёл у 2010 годзе | |
| 55°35′24,56″ пн. ш. 26°40′00,91″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Дрысвяты |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Віцебская дыяцэзія |
| Благачынне | Відзскі дэканат |
| Архітэктурны стыль | Драўлянае дойлідства, мадэрн |
| Архітэктар | Л. Вітан-Дубейкаўскі |
| Дата пабудовы | 1929 год |
| Статус |
|
Касцёл Святых Пятра і Паўла — помнік драўлянага дойлідства ў в. Дрысвяты Браслаўскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1929 годзе па праекце архітэктара Л. Вітан-Дубейкаўскага.
Касцёл закрыты ў 1970-я гады. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Мае рысы стылю мадэрн. Прамавугольны ў плане будынак з пяціграннай алтарнай апсідай, бабінцам і сакрысціямі накрыты дахам складанай формы. Галоўны фасад вылучае высокая пяціярусная вежа-званіца (першы і другіі ярусы чацверыковыя, трэці — васьмерыковы, чацверты і пяты — цыліндрычныя, уваход афармляюць падчэні на чатырох мураваных слупах. Сцены ашаляваныя дошкамі, прарэзаныя прамавугольнымі арачнымі і круглымі вокнамі. Інтэр'ер падзелены васьмю слупамі на тры нефы. Столь кесаніраваная, з арнаментальнай размалёўкай. Над бабінцам — хоры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты)- Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты) на сайце Radzima.org
- Касцёл Святых Пятра і Паўла (Дрысвяты) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
