Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў (Бараўляны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў
54°00′37″ пн. ш. 27°40′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лясны
Канфесія каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Благачынне Дэканат Мінск-Усход 
Стан Дзейнічае
Map

Касцёл Маці Божай успамогі вернікаў — каталіцкі мураваны храм у аграгарадку Лясны Мінскага раёна Мінскай вобласці. Парафіяй апякуюцца Салезіяне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная капліца

Парафія існуе з 2001 года, дзейнічае драўляная капліца.

У 2006 годзе дзякуючы новаму пробашчу кс. Казіміру Шыдэлко распачалось будаўніцтва цэнтра ў які ўваходзіць дом для салезіянаў, катэхетычныя класы, араторый для моладзі, спартыўная зала. 20 верасня 2018 года адбылося святочнае адкрыццё новага салезіянскага араторыя імя св. Дамініка Савіо[1].

У кастрычнку 2018 года распачылось будаўніцтва новага касцёла з цэглы ў аднолькавым стылі з ужо ўзведзенымі манаскім домам салезіянаў і араторыем, якія знаходзяцца ў адным будынку.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Абрысы касцёла нагадваюць неагатычныя кляштар, у алтарнай частцы ўзнясецца высокая вежа са шпілем, увенчаным крыжам, што ў сакральным будаўніцтве з’яўляецца сімвалам збаўлення. Пад вежай знаходзіцца капліца з абразом Маці Божай Бараўлянскай Успамогі Верных[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]