Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Радамля)
Appearance
(Пасля перасылкі з Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Радамля)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | XX стагоддзе |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні рымска-каталіцкі храм у в. Радамля Чавускага раёна.
Невялікі мураваны храм фундаваны Хадкевічамі ў пачатку 20 ст. на месцы папярэдняга.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктура будынка была вырашана ў стылі неакласіцызму. Галоўны фасад фланкіравалі дзве 2-ярусныя 4-гранныя купальныя вежы, на гарызантальна руставаных плоскасцях якіх вылучаліся арачныя аконныя праёмы з замковым каменем, вуглавыя слаёныя пілястры. Цэнтральная частка фасада была завершана ступеньчатым атыкам, галоўны ўваход аформлены рэнесансным парталам з лучковым франтонам, над якім была размешчана круглая люкарна.
Святары[1][правіць | правіць зыходнік]
- Чарнеўскі;
- Іваноўскі;
- 1895—1907 — Ян Пацэвіч;
- з 1908 — Іеранім Іеранімавіч Будрыс;
- 1923 — Станіслаў Лаўрыновіч;
- 1920-я — Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч.
Зноскі
- ↑ Маракоў, Л. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 585. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 450. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.